Прайшоў «касмічны» крос у гонар земляка

Спорт

78098-
Валянціна Эдуардаўна Навіцкая з удзельнікамі спаборніцтваў

Арыгінальным чынам адзначылі сёлета ў Чэрвені Дзень касманаўтыкі. 12 красавіка тут па ініцыятыве аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама пры садзейнічанні Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі ўпершыню быў праведзены лёгкаатлетычны крос у гонар нашага знакамітага земляка-чэрвенца, касманаўта Алега Навіцкага.
Напачатку да яго ўдзельнікаў, якія сабраліся на плошчы Свабоды, а гэта 365 дзяцей і дарослых з чатырох гарадскіх і Раваніцкай школы, ДТСААФ, РАУС і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, звярнулася намеснік старшыні райвыканкама па сацыяльнай сферы і ідэалагічнай рабоце Ала Шахоцька.

3447
П’едэстал гонару ў дзяўчат узростам да 18 гадоў

— Няхай гэты крос стане першым крокам да зорак вашага жыцця, – зазначыла, у прыватнасці, яна, пажадаўшы кожнаму імкнуцца да перамогі.
Затым старшыня раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Сяргей Прыступа даў старт спаборніцтвам.
Збочыўшы з цэнтру горада на вуліцу Барыкіна, аматары бегу паімчалі ў накірунку лесапарку, каб перасекчы фінішную рысу ля будынка фізкультурна-аздараўленчага комплексу.
Вынікі кросу падводзіліся па пяці ўзроставых катэгорыях. Пераможцамі спаборніцтваў сталі Ганна Касцевіч і Андрэй Няборскі (да 14 гадоў), Ганна Спарыш, Таццяна Сушкевіч і Аляксей Юдо (да 16 гадоў), Кацярына Аўджян і Аляксей Марозаў (да 18 гадоў), Вікторыя Манулік і Андрэй Мурашка (18-35 гадоў), Наталля Мароз і Уладзімір Мажароўскі (36 і больш гадоў).
Прызавыя месцы ў сваіх узроставых групах занялі Аляксей Лявонцьеў, Максім Жыжыч, Вячаслаў Ісаеў, Аляксандр Лучонак, Аляксандр Верын, Святлана Дзяркач, Лізавета Кур’янчык, Паліна Рак, Валянціна Табалевіч, Людміла Шыманская, Яўген Грыбко, Кірыл Высоцкі, Уладзіслаў Бабіцкі, Ігар Мінчонак, Віялета Сямак, Кацярына Навіцкая, Ганна Свірыдовіч, Вераніка Ліневіч і Юлія Ярашэвіч.

23547
П’едэстал гонару ў мужчын узростам 18-35 гадоў

Абсалютным пераможцам кросу стаў Аляксей Марозаў. Другое месца заняла Ганна Спарыш, трэцяе – Уладзімір Мажароўскі.
Дыпломы і медалі мацнейшым спартсменам уручыла маці нашага касманаўта Валянціна Эдуардаўна Навіцкая. Акрамя таго, кожны ўдзельнік кросу атрымаў адпаведны сертыфікат.
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *