Лепшы падаруначак — ме-да-лі!

Молодежная политика

69870Сапраўдная інтэлектуальная экспансія Чэрвеня ў Барысаў адбылася ў мінулую суботу. Адразу сем каманд — тры дзіцячыя і чатыры дарослыя, — бралі ўдзел у фінале абласнога чэмпіянату па «Што? Дзе? Калі?» Гульня ўключала, акрамя асноўнага віду, яшчэ «Брэйн-рынг» і «Эрудыт-квартэт». Адметна тое, што менавіта ў суботу, дзявятага красавіка, у кіраўніка раённага інтэлектуальнага клуба «Ігумен» Ірыны Іванаўны ВАБІШЧЭВІЧ быў Дзень нараджэння. Большасць чэрвеньскіх ігракоў, хто гуляў у Барысаве — яе выхаванцы, і вельмі хацелася зрабіць падарунак трэнеру. Што ж, усё атрымалася як мага лепей!..
ШТО ВЫЙГРАЛІ ДЗЕЦІ. За гульню ў фінальным туры каманда «45 lines» атрымала золата сярод юніораў, абышоўшы 31 каманду! «Грэлкі» ўзялі срэбра сярод ювеналаў, пакінуўшы за спіной 14 каманд. Акрамя таго, у «Эрудыт-квартэце» фінальнага туру «Грэлкі» занялі сярод ювеналаў першае месца.
За ўвесь сезон 2015-2016 «45 lines» сталі срэбранымі прызёрамі чэмпіянату сярод юніораў, саступіўшы толькі сапернікам з Салігорску. А «Грэлкі» не далі сябе «парваць» нікому і занялі першае месца сярод ювеналаў, атрымаўшы кубак і медалі. Смілавіцкая каманда «Шах і Мат» — узяла «бронзу» сярод ювеналаў.
ШТО ВЫЙГРАЛІ ДАРОСЛЫЯ. Смілавіцкая каманда з аднайменнай назвай «Дарослыя» вызначылася ў «кнопачных» гульнях: у «Брэйн-рынгу» сталі трэцімі, у «Эрудыт-квартэце» — другімі. Каманда «Банкіры» смеючыся дайшла да фіналу, паказытаўшы нервы вопытнейшым мэтрам з Дзяржынску. І хоць дзяржынскую «ЧК» (якая, дарэчы, на гэтым чэмпіянаце выйграла амаль што ўсё) абыграць не ўдалося, але дыплом за другое месца ў «Брэйн-рынгу» на вобласці ў «Банкіраў» заслужаны!
У фінальным туры «Што? Дзе? Калі?» лепшы вынік сярод чатырох дарослых чэрвеньскіх каманд паказала каманда «Вёска», заняўшы чацвёртае месца. Адказалі на 50 працэнтаў пытанняў.
Каманда «Дарослыя», фаварыты сезону і ўдзельнікі чэмпіяната рэспублікі па інтэлектуальных гульнях, па агульным вынікам сезону 2015-2016 на чацвёртым месцы.
Пасля турніру ўсе выхаванцы Ірыны Іванаўны ВАБІШЧЭВІЧ, як падарунак на Дзень нараджэння, аддалі ёй свае медалі — атрымалася 28! «Перамога дзяцей — гэта лепшы мой падарунак за апошнія 20 гадоў! Але гэтыя медалі — вашы. Я і так шчаслівая!» — з усмешкай сказала трэнер, вяртаючы хлопцам і дзяўчатам заробленыя імі ўзнагароды.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота Дзмітрыя САЦКОВА



Теги:

1 комментарий по теме “Лепшы падаруначак — ме-да-лі!

  1. В Борисове было 9 команд, еще 2, Профи-Л (взрослые) и Бермудский семиугольник(дети) тоже участвовали, только ничего не завоевали.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *