Былы кар’ер стане зялёнай зонай

Местная власть

6787980Вёска Хвойнікі знаходзіцца амаль у межах горада. Адметнасцю яе з’яўляюцца гармата і самалёт. Кожны, хто заязджае ў Чэрвень з боку Мінска, бачыць гэтыя экспанаты. Гармата сапраўдная, прайшла вайну. Знойдзена ў балоце, адрэстаўравана і перададзена Чэрвеню, а былую гармату-саракапятку выставілі на мемарыяльным комплексе «Лінія Сталіна» ў экспазіцыі «Дарогамі вайны».
Побач з шашой доўгі час знаходзіўся кар’ер. Ён зарастаў кустамі і пустазеллем. Псаваў выгляд заезду ў горад. Таму і прынялі рашэнне паставіць тут самалёт. З палётаў на самалётах такога тыпу пачынаўся шлях у космас нашага знакамітага земляка Алега Навіцкага.78089-
Вельмі часта тут спыняюцца машыны, людзі фатаграфуюцца, гуляюць вакол з дзецьмі. Добраўпарадкаванне старшыня Чэрвеньскага сельвыканкама Наталля Свірыдовіч вырашыла рабіць паэтапна. Восенню адвялі зямлю, адбілі межы, зааралі. У канцы сакавіка гэтага года з дапамогай тэхнікі райаграсэрвісу выраўнялі зямлю, утрамбавалі.
У чацвер па запрашэнню Наталлі Свірыдовіч дэсант энтузіястаў высадзіўся ў гэтым месцы. Завіталі дэпутаты Чэрвеньскага сельскага Савета, работнікі сельсавета і райсавета, мясцовыя жыхары.
-Плануем зрабіць зялёную зону абапал пляцоўкі з самалётам, — расказвае Наталля Свірыдовіч мэту мерапрыемства. — Пачнём сёння з пасадкі алей розных дрэў. Усяго будзе тры паралельныя алеі: бярозавая, рабінавая і дубовая. Вакол самалёта на ўзвышшы пасадзім дванаццаць чырвоналістых дубоў. Паміж дрэвамі пасеем газонную траву, зробім пешаходныя дарожкі, паставім лаўкі. Таксама мяркуем набыць прыгожыя фігурныя кампазіцыі для кветак.
Дэпутатам і мясцовым жыхарам спадабалася гэтая прапанова. Усе дружна ўзяліся за справу: разабралі саджанцы, выкапалі ямкі, пасадзілі дрэўцы, побач прыставілі падпоркі, каб падтрымаць іх на першым часе.
-За саджанцы вялікі дзякуй кіраўніцтву Чэрвеньскага лясгаса, — зазначае Наталля Свірыдовіч.
Галіна Гамеза. Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *