Шмат каго ўзнагародзілі за плённую працу і творчасць

Общество

IMG_6217Урачыста адзначылі прафесійнае свята ў калектыве УП «Чэрвеньская ЖКГ».
Да ўдзельнікаў мерапрыемства са словамі ўдзячнасці за старанную працу звярнуўся дырэктар прадпрыемства Ігар Навіцкі. Ён уручыў Падзяку Міністэрства камунальнай гаспадаркі Але Касцевіч, намесніку галоўнага бухгалтара за шматгадовую добрасумленную працу.
Ганаровую грамату Дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці» за ўзорнае выкананне працоўнага абавязку ўзнагароджаны Павел Мікалаенка, начальнік участка вода-каналізацыйнай гаспадаркі.
Аператару кацельні Анатолю Блізнюку і рабочай па добраўпарадкаванню Таццяне Жукоўскай уручаны нагрудны знак ЖКГ другой ступені «За добрасумленную працу». Такія ж нагрудныя знакі трэцяй ступені атрымалі рабочая Валянціна Шайбак, інжынер па ахове навакольнага асяроддзя Алена Малахава, слесар аварыйна-аднаўленчых работ Аляксандр Казачонак, намеснік дырэктара па ідэалагічнай і арганізацыйна-кадравай рабоце Алег Шахновіч, вадзіцель Юрый Пракопчык, слесар-сантэхнік Анатоль Толак, намеснік галоўнага бухгалтара Ала Касцевіч. Удзячныя лісты кіраўніцтва жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна за плённую добрасумленную працу ўручаны шэрагу работнікаў прадпрыемства.
Намеснік старшыні райвыканкама па будаўніцтву Мікалай Канапака ўручыў ад імя старшыні райвыканкама ўдзячныя лісты галоўнаму бухгалтару Тамары Батурчык, выконваючаму абавязкі намесніка дырэктара па кацельнай гаспадарцы Алегу Забаўскаму, начальніку ўчастка вода-каналізацыйнай гаспадаркі Паўлу Мікалаенку.
Старшыня прафсаюзнага камітэта прадпрыемства Васіль Баранаў уручыў грашовыя прэміі работнікам, якія дваццаць гадоў добрасумленна адпрацавалі на прадпрыемстве: Анатолю Блізнюку, Юрыю Пракопчыку, майстру лазні Зоі Збароўскай, слесару-сантэхніку Міхаілу Кавалёнку, аператару кацельні Наталлі Сотнікавай.

Удзельнікаў урачыстасці вітаў калектыў мастацкай самадзейнасці прадпрыемства
Удзельнікаў урачыстасці вітаў калектыў мастацкай самадзейнасці прадпрыемства

Граматы прафсаюзнага камітэта за ўдзел у конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які праводзіўся на прадпрыемстве, уручаны сталяру жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка Алію Шкаруба і галоўнаму інжынеру Аляксандру Тарасіку — за першае месца, адміністратару гасцініцы Веры Свірыдовіч і рабочай па добраўпарадкаванню Наталлі Жданок — за другое месца, дыспетчару Галіне Семіжон — за трэцяе месца. Усе ўдзельнікі творчага конкурсу атрымалі «Сертыфікаты ўдзельніка». Грашовыя прэміі за ўдзел у раённым этапе конкурсу «Новыя імёны Беларусі» атрымалі Галіна Семіжон і старшы адміністратар гасцініцы Наталля Верына.
Не засталіся без увагі і ветэраны жыллёва-камунальнай гаспадаркі: Уладзімір Мальчык, Уладзімір Батурчык, Рэгіна Канапелька, Ніна Скірда і Раіса Няхай. Ім уручаны кветкі.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *