Ёсць 10 000!

Спорт

457567
Дырэктар Чэрвеньскай СДЮШАР Ігар Філічонак уручае бясплатны абанемент на наведванне басейна Вользе Семянюк

Днямі ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе Чэрвеньскай СДЮШАР зарэгістравана дзесяцітысячнае наведванне басейна. Гэтую адметную падзею тут вырашылі адзначыць падарункам юбілейнаму атрымальніку паслугі.
Шчаслівай уладальніцай бясплатнага абанемента на 12 наведванняў басейна стала… мінчанка Вольга Семянюк.
— Сапраўды, я — са сталіцы. Але так сталася, што ўжо год жыву ў знаёмых у Чэрвені, — тлумачыць яна. — У Мінск езджу толькі на працу, па графіку «два праз два дні». Увогуле, ваш горад мне вельмі падабаецца, планую тут застацца…
Басейн у Чэрвені Вольга ў вольны ад працы час наведвае рэгулярна. Акрамя таго, ходзіць на фітнэс, аквааэробіку. А яшчэ — мае намер «асвоіць» трэнажорную залу.
— Комплекс прыгожы, светлы, прасторны і ўтульны, — захапляецца Вольга. — Прываблівае і тое, што цэны тут непараўнальна ніжэйшыя, чым у Мінску. Напрыклад, у сталіцы за дзве гадзіны наведвання басейна трэба выкласці 190-200 тысяч рублёў. А тут 240 тысяч каштуе абанемент на 8 гадзін…
Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *