«Стандарт» пачынае дзейнічаць

Молодежная политика

457568У Чэрвеньскім прафесійным будаўнічым ліцэі ўрачыста адкрылася бізнес-кампанія «СТАНДАРТ». Дзейнасць бізнес-кампаніі распрацавана на аснове Кодэкса аб адукацыі і Грамадзянскага Кодэкса РБ і рэгламентуецца Палажэннем аб школьных бізнес-кампаніях, якія існуюць з 2011 года.
Для чаго створаны «Стандарт» і чым ён будзе займацца? Бізнес-кампанія заклікана, па-першае, палепшыць матэрыяльна-тэхнічную базу навучальнай установы, па-другое, навучыць ліцэістаў асновам прадпрымальніцкай дзейнасці.
Распавядае кіраўнік бізнес-кампаніі, майстар вытворчага навучання ліцэя Юрый Бардушка:
— Бізнес-план нашага «Стандарта» прадугледжвае выпуск сталярных вырабаў. Яны будуць стварацца ў сталярным цаху і ў сталярнай майстэрні. У бізнес-класе — адзінаццаць будучых сталяроў, навучэнцаў ліцэя з трох груп: 179-й, 180-й і 182-й. Вызначаны пералік прадукцыі, што вырабляецца. Распрацаваны прайс-ліст, альбо цэны, на ўсе вырабы, якія зараз можна заказаць у нас. Асартымент у «Стандарта» шырокі: ад куханных дошак да дзвярэй і вокнаў. На сайце ліцэя размешчана падрабязная інфармацыя пра тое, што колькі каштуе і як зрабіць заказ.
Падчас урачыстага адкрыцця бізнес-кампаніі ў актавай зале ліцэя ўсе прысутныя пажадалі маладым сталярам-бізнесменам поспехаў у новай і цікавай справе.

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *