Каралёўскія госці

Молодежная политика

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

У лістападзе мінулага года школьнікі нашага раёна ўдзельнічалі ў Міжнароднай касмічнай алімпіядзе ў горадзе Каралеве. Нядаўна каралёўцы наведалі нас з візітам у адказ. Сустракала і суправаджала гасцей начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ларыса Асановіч.
Знаёмства з Чэрвеньшчынай пачалося з наведвання музейнага пакоя «Гісторыя мануфактуры» у СШ №2 г.п.Смілавічы. У Смілавіцкім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі гасцей пазнаёмілі з аб’яднаннямі па інтарэсах, правялі майстар-класы. Каралёўцы наведалі музейную экспазіцыю «Прастора Хаіма Суціна».На Чэрвеньскім вытворча-харчовым камбінаце гасцям арганізавалі дэгустацыю ліманаду. У цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі паказалі, што такое наша талерантнасць. Работнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Чэрвеня правялі майстар-клас па стварэнню віншавальнай паштоўкі з відамі нашага горада. У Руднянскай школе прайшла экскурсія па музею лесу. Частавалі гасцей нацыянальнымі беларускімі стравамі.
Горад Каралёў вядомы дасягненнямі ў касмічнай галіне. Яго юныя жыхары пры наведванні музея касманаўтыкі ў Чэрвеньскай СШ №2 даведаліся, што наш Чэрвень таксама мае дачыненне да касманаўтыкі, касманаўт-выпрабавальнік Роскосмаса Алег Навіцкі — наш зямляк. Каралёўцы ўдзельнічалі ў турніры інтэлектуальных гульняў «Ігуменьская завея», у якім занялі 14 месца. Пры наведванні СШ №3 пазнаёміліся з дзейнасцю клуба ЮНЕСКА «Факел», прынялі ўдзел у квэсце. «Вечар знаёмстваў» — пад такой назвай прайшла дыскатэчная праграма ў гімназіі. Яе мэты — знайсці новых сяброў, пагутарыць, абмяняцца тэлефонамі і адрасамі старонак у сацыяльных сетках — былі выкананы!
Культурная праграма знаходжання нашых гасцей у Беларусі ўключала таксама аглядную экскурсію па Мінску, наведванне мемарыяльнага комплексу Хатынь, музея Вялікай Айчыннай вайны, Нацыянальнай бібліятэкі. Прымаючы ўдзел у розных мерапрыемствах, падтрымліваючы сяброўства, школьнікі з гарадоў-пабрацімаў пашыраюць кругагляд, знаёмяцца з асаблівасцямі нашых гарадоў і краін, вучацца захоўваць дружбу і добрасуседскія адносіны.
Юлія МУРАШКА, галоўны спецыяліст апарата аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *