Прывезлі з Асіповічаў шэсць медалёў

Спорт

46235347Залаты, тры сярэбраныя і два бронзавыя медалі заваявалі юныя байцы чэрвеньскага клуба адзінаборстваў “Светогоръ” на першынстве Рэспублікі Беларусь па тайскаму боксу, якое прайшло ў Асіповічах.
Першае месца заняла Дар’я Саўко (вагавая катэгорыя 56 кілаграмаў, узроставая катэгорыя 12-13 гадоў). Другімі сталі Ягор Крук (66; 12-13), Мікіта Дацэнка (44; 14-15) і Вікторыя Саўко (30; 8-9), трэцімі – Аліна Зыль (30; 8-9) і Аляксандр Несцяровіч (28; 8-9).
Як распавёў памочнік галоўнага трэнера клуба Сяргей Сярак, у турніры ўдзельнічала больш за 200 мацнейшых спартсменаў. Для ўсіх нашых медалістаў, якія займаюцца адзінаборствамі ад паловы да паўтара года, гэта былі першыя спаборніцтвы такога высокага ўзроўню. Яны з’яўляліся адборачнымі для ўдзелу у міжнародным турніры ў Тайландзе. Такім чынам, байцы, якія сталі пераможцамі першынства, цяпер – кандыдаты на паездку туды.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



1 комментарий по теме “Прывезлі з Асіповічаў шэсць медалёў

  1. Первенство мира в этом году не в Таиланде а в Швеции. Но ребята молодцы.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *