Ажываюць лядовыя пляцоўкі

Общество

124235Урэшце зіма прадаставіла магчымасць аматарам пакатацца на каньках. У нядзелю і надвор’е спрыяла адпачынку на свежым паветры.
На катку ў дзіцячай спартыўнай школе ў гэты дзень ў пункце пракату спартыўнага інвентару нават была чарга — прыйшло адразу некалькі сем’яў. Канькі напракат можна ўзяць і дарослым, і дзецям. Каштуе гэта паслуга адпаведна за адну гадзіну пракату 15 100 і 12 100 рублёў. Заплаціць трэба і за карыстанне лядовай пляцоўкай: дарослым 5000 рублёў, дзецям — 3000 рублёў. Каток працуе ўвесь дзень, гучыць музыка.
Як паведаміла намеснік начальніка раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Анжэла Рымашэўская, зараз яшчэ дзве гарадскія лядовыя пляцоўкі рыхтуюцца прыняць канкабежцаў: у СШ №4 г.Чэрвеня і ў гімназіі №1. Лёд тут падрыхтаваны, ідзе яго расчыстка.
На вёсцы таксама можна пакатацца на каньках. На спартыўных пляцоўках у Валевачоўскай, Запольскай, Раваніцкай, Руднянскай і Хутарскай школ працуюць каткі.
Таццяна МАРЦЬЯНАВА. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *