СА СВЯТАМ, З БОЖЫМ НАРАДЖЭННЕМ

Официально

SceneПаважаныя парафіяне  і ўсе людзі добрай волі!
Сардэчна вітаю вас радаснымі словамі Евангелля: «Абвяшчаю вам вялікую радасць: нарадзіўся сёння Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан» (Пар. Лк 2).
Бог так моцна палюбіў чалавека, што спаслаў Сына свайго Адзінароднага, каб кожны, хто паверыць у Яго, змог жыць вечна. І маё шчырае святарскае пажаданне, каб малітва Касцёла як мага паўней агарнула вас, і вашы сэрцы прынялі народжанага Езуса як адзінага Пана і Збавіцеля. Каб з Ім і праз Яго вы штодня адчувалі ў сваім жыцці благаслаўленне добрага Бога, спакой і цяпло, радасць душэўнай чысціні і паяднання з бліжнімі.
Няхай Любоў, якая адкрылася ў Езусе Хрысце, напаўняе ўсіх і дапамагае шчасліва ўвайсці ў Новы 2016 год.
У сённяшнюю Бэтлеемскую Ноч дзялюся Аплаткам з кожным з вас, мае дарагія парафіяне, і ад шчырага сэрца благаслаўляю: У імя Айца і Сына і Духа Святога. Амэн.
Ксёндз Чэрвеньскай парафіі  Узвышэння Святога Крыжа Вячаслаў Дубавец

Христианам, празднующим Рождество 25 декабря,  жителям и гостям Червенщины!
Сердечно поздравляем вас с Рождеством Христовым! Пусть этот светлый праздник исполнит самые заветные желания, будет добрым и щедрым на солнечное тепло, человеческую доброту, наполнит сердца любовью и радостью, подарит творческое вдохновение и успехи в делах.
Желаем всем мира, здоровья, благополучия, праздничного настроения!
Районный исполнительный комитет
 Районный Совет депутатов

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *