У школу завітаў ганаровы грамадзянін

Общество

Па даўняй добрай традыцыі  Ганаровы грамадзянін горада Чэрвеня Анатоль Усенка наведаў родны горад у першыя навучальныя  дні.  Заслужанага трэнера Беларусі, неаднаразовага чэмпіёна  свету  і Еўропы па міні — футболу  віталі ў сш №3 г.Чэрвеня.

Нам, вучням, было вельмі прыемна і пачэсна, што Анатоль Іванавіч завітаў менавіта ў нашу школу. Мы таксама маем неблагія вынікі ў розных спартыўных спаборніцтвах.

Знакаміты трэнер  падарыў  школе тры мячы — баскетбольны, валейбольны і футбольны. А лепшаму футбалісту па выніках першай чвэрці — цудоўную пару бутсаў. У кожнага хлапчука нашай школы ёсць шанц атрымаць  гэты асаблівы падарунак.

Таццяна Лупянкова, Анастасія  Лебедзева,

вучаніцы 10 класа сш №3



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *