Саламяныя дзівосы

Общество

У Чэрвені адбылося абласное свята-конкурс «Саламяныя дзівосы». У ім бралі ўдзел 86 майстроў па саломапляценню з 13 раёнаў Міншчыны. Кожны ўдзельнік прывёз выставу сваіх работ, многія з якіх чэрвеньцы маглі купіць.

Кожны ўдзельнік конкурсу за тры гадзіны павінен быў стварыць сваю работу і прадставіць журы. Прыемна адзначыць, што майстры Чэрвеньшчыны вельмі годна выступілі на гэтым адказным мерапрыемстве.

Дыпломам за ўдзел у конкурсе адзначана Тамара ШАЛУПЕНКА. Вучаніцы Хутарскай школы Ліка ІСАЁНАК і Аліна СМУСЯНОК (на верхнім здымку) сталі трэцімі ў намінацыі «Саламянае пудзіла». Дзяўчаткі займаюцца ў гуртку пры Любішынскім СДК (выкладчык Наталля ПАРМОН). Майстар саломапляцення, неаднаразовая пераможца і дыпламантка абласных і рэспубліканскіх конкурсаў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву Таццяна ПЯНКРАТ  у намінацыі «Рамбічны павук» заняла другое месца. Віншуем!

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *