«Белая русь» адзначыла актывістаў

Общество

Найбольш актыўных сяброў раённай і пярвічных арганізацый рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь» заахвоцілі памятнымі  падарункамі за актыўны ўдзел у сёлетніх мерапрыемствах, сярод якіх -добраўпарадкаванне памятных месцаў да 70-годдзя Вялікай Перамогі, святочнае шэсце ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, выбарчая кампанія і іншыя.

Іх атрымалі Алег Каліта, Алена Ліфар, Алена Кудланс і Наталля Канапака з Чэрвеньскага вытворча-харчовага завода, Наталля Тарнопольская і Зоя Савайтан з раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Наталля Саўко з Чэрвеньскага прафесійнага будаўнічага ліцэя, Святлана Кучынская, Вольга Стараносава і Святлана Апячонак з Чэрвеньскага дома-інтэрнату для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, Іван Іванцоў з Цэнтра банкаўскіх паслуг №627 ААТ «ААБ «Беларусбанк» г.Чэрвеня, Алена Кацько з аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Жанна Іванова і Ірына Іванова з СШ №3 г.Чэрвеня, Марына Кабзар з ДРБУ-121 і Святлана Няборская з СШ №4 г.Чэрвеня.

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *