На прыём — да старшыні мінаблвыканкама

Общество

За дапамогай у вырашэнні праблем да Сямена Шапіры, які праводзіў у Чэрвени прыём грамадзян у нашым раёне, звярнуліся дзесяць чалавек. Сярод іх былі і жыхары сталіцы.  Дыялог  працягваўся каля трох гадзін.

Звароты былі традыцыйнымі: тычыліся  прыватызацыі жылля, водазабеспячэння, рамонту і газіфікацыі,  цеплавой рэабілітацыі  і электразабеспячэння  жылых дамоў.  Жыхары вёскі  Карзуны звярнуліся з просьбай паскорыць падвод водазабеспячэння. Па  словах старшыні райвыканкама Андрэя Зубара, тэрміны былі зацягнуты з-за недахопу фінансавання. Але цяпер  асноўныя работы ўжо выкананы. Старшыня Мінаблвыканкама даручыў падвесці ваду да 10 верасня. «А наогул, —  працягнуў ён, — што тычыцца ў цэлым сітуацыі з забеспячэннем участкаў жылой забудовы інжынерна-транспартнай інфраструктурай, то грамадзянам таксама трэба ўдзельнічаць у фінансаванні будаўніцтва яе. Мнагадзетным сем»ям, інвалідам дзяржава дапаможа, астатнія павінны будуць унесці пэўную суму.»

Падрабязнасці ў газеце “РВ” ў №№160-162



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *