Паклікала жніво

Аграрный сектор

ПЕРШЫМІ ПАЧАЛІ ЎБОРКУ ЗЕРНЕВЫХ У «НАТАЛЬЕЎСКУ»

Тут яшчэ ў мінулую пятніцу пачалі ўбіраць ячмень і азімую пшаніцу. За суботу і нядзелю астатнія гаспадаркі раёна далучыліся да ўборкі. Акрамя ячменю, убіраюць авёс і азімае трыцікале. Пад зерневыя і зернебабовыя культуры сёлета занята 20891 гектараў сельгасугоддзяў.

Па даных райсельгасхарчу на 27 ліпеня 2015 года ўбрана 1233 гектара, што склала 5,9% ад запланаванага, намалочана 4146 тон збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых па гаспадарках раёна склала 33,6 цэнтнера з гектара.

Самая вялікая ўраджайнасць зерневых атрымана ў сельскагаспадарчым філіяле «Новыя Зелянкі» — 46,8 ц/га, 45,0 — намалацілі ў эксперыментальнай базе «Натальеўск». Тут зерневыя ўбраны на 218 гектарах плошчы. Гэта самы вялікі паказчык па раёну. У ААТ «Райаграсервіс» таксама ўбіраюць ячмень і авёс. Толькі за два дні гэтыя культуры абмалочаны на 173 гектарах.

Т.СЯРГЕЕВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *