На што можа разлічваць беспрацоўны?

Общество

На што можа разлічваць беспрацоўныУ адпаведнасці з Дэкрэтам №3 Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка  “Аб прадухіленні сацыяльнага ўтрымальніцтва», апошні тэрмін  пастаноўкі на ўлік  у якасці беспрацоўнага ў  аддзелах занятасці   скончыўся   2 ліпеня 2015 года  для тых, хто не працаваў з пачатку года.  Патрэбна, каб у  беспрацоўнага было не менш, чым 183  працоўныя каляндарныя дні. Усе, хто паспеў  гэта зрабіць , пазбегнуць  сёлета  выплаты збору. У далейшым, калі  беспрацоўны двойчы адмовіцца  ад прапанаванай яму работы без уважлівых прычын, ён будзе зняты з уліку. Беспрацоўным, згодна Закону аб занятасці можна быць толькі тры гады.

Аб тым, якая  склалася абстаноўка з беспрацоўем у  раёне,  карэспандэнту газеты распавядае начальнік аддзела   занятасці   ўпраўлення  па працы, занятасці  і сацыяльнай абароне  Чэрвеньскага райвыканкама   Уладзімір Уладзіміравіч Сянько:

— У нашым раёне на пачатак года ў аддзеле занятасці стаяла на ўліку 82  беспрацоўныя.  У чэрвені  — 135.  З іх па ўзроставай шкале  больш за ўсё людзі  ад  50 да  52 гадоў,  потым — ад 45 да 49 гадоў, пасля-  ад 40 да 44 гадоў.   Ёсць людзі з вышэйшай адукацыяй — 13 чалавек, з  іх 7 жанчын;  з сярэдне- спецыяльнай  — 18,  9 жанчын;  з прафесійна-тэхнічнай — 37,  18 жанчын.

Вакансій на 1 ліпеня ў нашым аддзеле заяўлена 130.  З іх  42 —  медыцынскія работнікі,  34  работнікаў  гатовы прыняць на працу  лясгас, 17  спецыялістаў патрэбна раённай ветстанцыі,  15  запрашае  раённае спажывецкае таварыства,  15  чакаюць на прадпрыемствах сельскай гаспадаркі,  астатнія   7- рабочыя масавых прафесій  на прадпрыемствы  г. Чэрвеня, але з агаворкай — са спецыяльнай падрыхтоўкай. Каб дапамагчы нашым грамадзянам знайсці  работу,аддзел занятасці прапануе курсы перападрыхтоўкі  па розных спецыяльнасцях.  У верасні будзем набіраць групы электрагазазваршчыкаў, вадзіцеляў, цырульнікаў. А ўвогуле, існуе банк вакансій, які можна знайсці ў інтэрнеце на сайтах Міністэрства  працы і сацыяльнай абароны, аблвыканкама і райвыканкама, у профільных газетах.

У сувязі з гэтым хочацца засцерагчы грамадзян  ад махляроў, якія  выкладваюць аб’явы аб аказанні паслуг па працаўладкаванню, альбо дадатковым заробку.  Спакусіўшыся магчымасцю знайсці работу з высокім акладам, беспрацоўны ахвотна купляе «тавар». Калі выясняецца , што вакансія  занята, а грошы   патрачаны ўпустую, вярнуць  іх ужо нельга.

Таксама гэта тычыцца аб’яў аб падпрацоўцы  на даму. Спачатку просяць  заплаціць азначанную суму за перасылку матэрыялаў, а потым бясследна знікаюць.

Напамінаем: любы  непрацуючы можа знайсці  патрэбную інфармацыю ў адкрытых    выданнях     бясплатна. Напрыклад,  на названых сайтах, альбо у нас,  у аддзеле занятасці.

 

— Уладзімір Уладзіміравіч, па даных статыстыкі у нашым раёне пражывае 18 221 чалавек працаздольнага ўзросту, а ў эканоміцы  раёна занята 12 786. Як вы лічыце, дзе знаходзяцца астатнія амаль 6 000 чалавек?

— У гэтую лічбу ўваходзяць людзі, якія знаходзяцца ў дэкрэтным водпуску па догляду дзіцяці, інвалідаў, прэстарэлых.  Тут таксама  работнікі,  якія працуюць за мяжой, на прадпрыемствах горада Мінска, іншых гарадоў- нашых суседзяў. На жаль, у нашым раёне адсутнічаюць  буйныя прадпрыемствы. Чэрвеньскі аддзел занятасці не можа прадаставіць  месца працы ўсім , хто мае ў гэтым патрэбу.

— А  ці ўсе  непрацуючыя    маюць  права  на  атрыманне дапамогі па беспрацоўю?  Якую суму яна складае?

— Не  ўсе. У  Законе аб  занятасці ёсць поўны пералік тых катэгорый, якія маюць   права. На  першага ліпеня 2015 года сярэдні памер дапамогі па беспрацоўю  складае  241 464 рублі.

— Ці лічыцца ўважлівай прычына, калі ёсць месца работы, але наймальнік не жадае прымаць   накіраванага  аддзелам чалавека?

— Не, не лічыцца. Такі факт гаворыць аб тым, што канкрэтны чалавек ужо меў месца работы, але страціў яго ў выніку парушэнняў дысціпліны, як правіла неаднаразовых. Праводзім прафілактычную размову з такім  работнікам  , спадзяёмся, што чалавек  усвядоміў — паблажак больш не будзе, жыццё становіцца жорсткім, вялікая канкурэнцыя.   Дапамагаем знайсці месца. Цяпер ўсё будзе залежыць толькі ад яго.

— Што можа чакаць чалавека з вышэйшай адукацыяй, калі сярод прапаноў  няма  спецыяльнасці яго профілю?

— Першыя паўгода яму будуць падбіраць і прапаноўваць   спецыяльнасці па дыплому,  потым  роднасныя, магчыма ў другім рэгіёне, калі чалавек згодзен на пераезд, магчыма перападрыхтоўку.

— У такім выпадку, што вы параіце  старшакласнікам, якія выбіраюць  будучую прафесію, вызначаюцца з навучальнай установай?

— Абавязкова  ўлічваць патрэбы рынку працы, свядома прадстаўляць якія спецыяльнасці  будуць запатрабаваныя ў бліжэйшым будучым, каб не застацца без работы.

— Дзякуй за размову.      

Паліна Польская. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *