«Кросджэт» у дапамогу!

Общество

Днямі аўтапарк Чэрвеньскага камунгаса папоўніўся самаходнай колавай газонакасілкай “Кросджэт”. Яна ўжываецца для касьбы травы на вялікіх плошчах, дазваляе скошваць яе на складаных паверхнях і па сваіх тэхнічных характарыстыках блізкая да міні-трактара.

Газонакасілка “Кросджэт”, якую набылі пры падтрымцы раённага бюджэту, у панядзелак паспяхова прайшла апрабаванне на падрыхтоўцы пляжу Натальеўскага возера, а ў аўторак з дапамогай яе прыводзілі ў парадак зялёную зону ў гарадскім мікрараёне вуліцы Барыкіна.

На здымку: хутка асвоіў новую тэхніку работнік камунгаса Уладзімір Агейчык.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *