Святкаванне Вялікай перамогі

Общество

Урачыстасць пачалася са шматлюднага мітынга ў вельмі важным для ўсіх жыхароў раёна месцы — на Алеі Герояў. Сюды са сцягамі, кветкамі, вянкамі, партрэтамі ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі прадстаўнікі працоўных калектываў, вучні школ, будаўнічага ліцэя, жыхары горада і госці — многія з дзецьмі.

Адметная асаблівасць сёлетняга святкавання Дня Перамогі ў тым, што з плакатных фотаздымкаў у ім нібы прымаюць ўдзел родныя і блізкія прысутных, якія самааддана змагаліся з гітлераўскімі захопнікамі і падаравалі Перамогу, а, значыць, жыццё. З пачуццём гонару жыхары Чэрвеня ўшаноўваюць памяць аб іх. Яны прынялі ўдзел у патрыятычнай акцыі «Бессмяротны полк», якая ўмацоўвае сувязь пакаленняў.

У кожнага ўдзельніка ўрачыстасці на грудзях прымацаваны сімвал Перамогі — стужачка з колерамі Беларускага сцяга і кветкай яблыні. У святочных мерапрыемствах прымаюць таксама ўдзел прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта і дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў, прафесійных саюзаў, сілавых структур, старшыня праўлення Мінскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерый Мікалаевіч Марынічаў.

У памяць аб загінуўшых да помніка на Алеі Герояў ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў вянок усклалі старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Леанідавіч Зубар і старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Браніславаўна Тарасік; ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ветэранаў вайны ў Афганістане — старшыня Чэрвеньскага раённага Савета ветэранаў Іван Фёдаравіч Ладуцька і старшыня Чэрвеньскай раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане — Віктар Анатольевіч Казачонак; ад працоўных і моладзі раёна — старшыня Чэрвеньскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Барысаўна Коціна і першы сакратар Чэрвеньскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання «Беларускі Рэспубліканскі саюз моладзі» Вячаслаў Клімковіч.

Затым пад духавы аркестр Чэрвеньскай школы мастацтваў урачыстае шэсце накіроўваецца да помніка воіну-вызваліцелю. Паперадзе — шаноўныя ветэраны, якіх вязуць на легкавых аўтамашынах.

У цэнтры горада ля помніка воіну-вызваліцелю рагортваецца тэатралізаваная кампазіцыя «Пераможны май». Дзяўчаты ў касцюмах паштальёнаў выносяць пісьмы-трохкутнікі і ўручаюць іх ветэранам, якія ў цэнтры ўсеагульнай ўвагі. Гучыць «Майскі вальс», выконваецца харэаграфічная замалёўка.

Мітынг, прысвечаны 70-годдзю з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, аб’яўляецца адкрытым. Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь. З віншаваннем да прысутных звяртаецца старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Леанідавіч Зубар:

— Дорогие ветераны Великой Отечественной войны!

Уважаемые жители и гости  Червенщины!

Поздравляю вас с одним из самых дорогих сердцу каждого белоруса праздником — Днем  Победы. Эта дата навсегда золотом вписана в летопись нашей республики. Нынешний праздник еще более значим, ведь сегодня мы отмечаем 70-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне.  

  Последняя война — самая страшная и кровавая трагедия, которую белорусы познали за свою историю. Каждый метр белорусской земли полит кровью солдат и мирных жителей. Только на территории нашего района более ста памятных стел, мест захоронений, обелисков, которые напоминают об ужасах войны. Мы не имеем права забывать, что в горниле войны погибло более 7 500 мирных жителей Червенского района, на полях сражений мужественно сражались и погибли 4 700 наших земляков, более 1000 жителей Червенщины угнано в Германию, 1 593 человека пропали без вести.

    И сегодня на нашем митинге присутствуют участники тех далеких событий, кто прошел страшными дорогами войны и с победой вернулся на родную землю.

    Воробей Петр Васильевич воевал в партизанском отряде, на втором Белорусском фронте. Награжден орденами Ленина, Отечественной войны первой степени, медалями. После войны работал бригадиром Червенского леспромхоза. За выдающиеся заслуги в мирное время Петру Васильевичу присвоено высокое звание Героя Социалистического Труда.

 Козырев Николай Федорович принимал активное участие в партизанском движении, воевал в составе первого Белорусского фронта. Награжден орденом Отечественной войны первой степени, медалями. До выхода на пенсию работал в системе образования района, отмечен знаком «Отличник народного образования».

 Лашук Николай Александрович участвовал в партизанском движении, служил в действующей армии. В мирное время под его руководством в качестве начальника ПМК-21 построены жилые дома по улице Минской, Барыкина, здания Червенского строительного лицея, средней школы №4, кинотеатра «Современник», прокуратуры. Кроме боевых наград, награжден бронзовой медалью ВДНХ СССР.

Семченко Василий Игнатович воевал за освобождение Варшавы, Берлина. Награжден орденами Красной Звезды, Отечественной войны второй степени, медалями.

Уткин Иван Александрович принимал участие в Сталинградской битве, героическом штурме Кенигсберга. Награжден орденом Отечественной войны второй степени, орденом Славы третьей степени, медалями.

Вержбицкий Казимир Вавжентьевич награжден орденами Отечественной войны второй степени, Красной Звезды, медалями. Всю жизнь отдал сфере образования района, отмечен знаком «Отличник народного образования».

 Пенкрат Владимир Иванович служил  политруком, был в войсках правительственной связи, воевал на Северо-Кавказском фронте, после войны работал в силовых структурах. Награжден орденом Отечественной войны второй степени, медалями.

  Яковлев Аким Титович воевал в партизанском отряде, награжден орденом Отечественной войны второй степени.

 В такой особенный день мы рады видеть с нами в одном строю Ладутько Валентину Афанасьевну, Кеда Лидию Адамовну, Харитончик Евгению Егоровну, Ажара Александра Васильевича, Ладутько Екатерину Павловну, Паца Ивана Парфеновича, Ефименко Петра Тарасовича, Путрика Александра Ивановича, Стаховского Виктора Степановича, Потапчика Константина Анисимовича, Лухверчик Софью Леоновну, Мирановича Ивана Николаевича, Сураго Ивана Иосифовича, Островского Казимира Савельевича, Костюкевича Аркадия Семеновича и многих других, чьи имена можно с гордостью называть и вечно помнить.

  В суровые годы войны  и страшную послевоенную разруху вы, дорогие ветераны, проявили лучшие человеческие качества — патриотизм, твердость духа, убежденность в правоте своего дела, единство с братскими народами. Ни одно поколение в истории не сделало для страны столько, сколько поколение Великой Отечественной. Мы отмечаем День Победы как День памяти павших, День благодарности участникам войны, как напоминание о своем собственном достоинстве.

Примите искренние слова благодарности и признательности за ваш вклад в Победу над врагом, за подаренный нам сегодняшний светлый и мирный день. Низкий поклон вам, отважные фронтовики, партизаны и подпольщики, мужественные труженики тыла, дети войны! Мы склоняем головы перед мужеством и силой духа всех белорусов, кто вопреки жестокости фашистов, смог пройти тяжкие испытания и выстоять, жил и работал на благо возрождения родной страны. Мирного вам неба, крепкого здоровья, радости, хорошего настроения, дорогие ветераны!

 Человечество предает забвению уроки истории. Созданный в 20 веке мировой порядок в настоящее время переживает серьезные перемены. В угоду политическим и геостратегическим амбициям осуществляется целенаправленная деятельность по дестабилизации политической обстановки в суверенных государствах. К сожалению, одной из таких «горячих точек» стала близкая нам Украина.

В Республике Беларусь делается все возможное, чтобы такого развития событий в стране никогда не было. Победа в Великой Отечественной войне  — это фундамент, который цементирует наше общество,  не дает прерваться связи поколений. Наши ветераны окружены почетом и вниманием, они самые непосредственные участники всех событий, происходящих в стране, проводят огромную работу по патриотическому, гражданскому воспитанию нашей молодежи. И мы все должны приложить максимум усилий, чтобы энергия молодых белорусов была созидательной,  полезной для общества, умножала экономический и интеллектуальный потенциал Беларуси, заложенный героями Великой Отечественной.

Дорогие ветераны, уважаемые гости, земляки! Еще раз сердечно поздравляю всех с великим праздником, Днем Победы. Пусть этот праздничный день принесет в каждую семью улыбку, солнечное настроение, радость встречи за семейным столом. Желаю  прекрасного настроения,  благополучия и благосостояния,    удачи и личного счастья.

С праздником!

Слова для віншаванняў прадастаўляецца ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Мікалаю Фёдаравічу Козыраву і старшыні праўлення Мінскага саюза  спажывецкіх таварыстваў Валерыю Мікалаевічу Марынічаву.

У памяць аб загінуўшых аб’яўляецца хвіліна маўчання. Такое адчуванне, што не толькі прысутныя, але і плакатныя фотаздымкі  ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны суцішана ўслухоўваюцца ва ўдары метранома. Калі ўшанаваць памяць кожнага загінуўшага ў вайну хвілінай маўчання, маўчаць давядзецца 38 гадоў…

…Пачынаецца тэатралізаваная харэаграфічная кампазіцыя “Вечная памяць у сэрцах”.

Над плошчай гучаць словы: “Мы ганарымся  вашай Перамогай, якая стала нашай гісторыяй. Дзякуй вам за гэты  пераможны май! Няхай ваш подзвіг будзе бессмяротным! І няхай ніколі не сціхае боль страт і смутак па загінуўшых…”

Кветкі да помніка воіна-вызваліцеля ўскладаюць ад Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, ад ветэранаў  Вялікай Айчыннай вайны і воінаў-інтэрнацыяналістаў, ад Чэрвеньскага ваеннага камісарыята, ад працоўных калектываў і моладзі горада, гасцей.

У мітынгу прымаюць удзел юнакі, якія неўзабаве пойдуць служыць у войска.  Ім урачыста ўручае павесткі ваенны камісар Чэрвеньскага раёна падпалкоўнік Вадзім Уладзіміравіч Станкевіч.

Ад імя  прызыўнікоў выступае Аляксей Сіняк. Ён зазначае: “Тое, што павесткі ўручаюць на гэтай плошчы, перад жыхарамі раёна і ветэранамі, абавязвае нас да многага. Мы абяцаем, што будзем дастойныя старэйшых пакаленняў і пастараемся выдатна выконваць свой воінскі абавязак, быць патрыётамі краіны…”

Урачыстасць працягваецца выступленнем салістаў раённага Цэнтра культуры і адпачынку, якія выконваюць песню “Спасибо деду”, і харэаграфічнай замалёўкай.

Мітынг аб’яўляецца закрытым. Гучыць Гімн Рэспублікі Беларусь.

Святочнымі мерапрыемствамі сустракае жыхароў і гасцей Чэрвеня лесапарк Загор’е. А вечарам на плошчы горада з канцэртам выступіў ансамбль Інстытута пагранічнай службы. Адбылася дыскатэка. Удзельнікі святкавання прынялі ўдзел у рэспубліканскай акцыі “Споем вместе “День Победы”.

Завяршыліся ўрачыстасці святочным салютам.

Гэты дзень надоўга запомніцца ўсім асаблівай атмасферай, якую стварылі арганізатары святочных мерапрыемстваў.

Фотарэпартаж

Эмы МІКУЛЬСКАЙ

 

(Сцэнарый святочных мерапрыемстваў падрыхтавала рэжысёр раённага Цэнтра культуры і адпачынку

Кацярына Ханецкая)



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *