Ім падабаўся “Майскі вальс”

Общество

Тэма вайны — адна з самых кранальных у маёй творчасці. Бацька быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі ў 1937 годзе. 5 лістапада 1941 года паветраны стралок-радыст Зольнікаў Рыгор Паўлавіч стаў камуністам (за Радзіму, а не дзеля кар’еры), а 7 лістапада прама з ваеннага парада на Чырвонай плошчы эскадрылля  вылецела на абарону Масквы. Вярнуўся ён дамоў толькі ў 1946 годзе са шматлікімі ўзнагародамі і такімі ж шматлікімі раненнямі. На кожнае свята ветэраны збіраліся ў нашай вясковай хаце, выпівалі франтавыя 100 грамаў, успаміналі…

Вельмі падабаўся ім «Майскі вальс». «Бяры, Наташа, баян,»— казалі яны. І мы спявалі! У апошнія гады ўсё часцей на вачах былых салдат былі слёзы, слёзы Вялікай Радасці за Вялікую Перамогу. Ўжо 28 гадоў, як няма побач роднага чалавека, няма і яго сяброў-ветэранаў. Але сэрца помніць і баліць. Зноўку пішу і зноўку плачу.

Як чалавек веруючы, хачу падзяліцца цікавымі, на маю думку, фактамі пра Вялікую Айчынную вайну.

— Вялікая Айчынная вайна пачалася ў Дзень усіх святых у зямлі Расійскай «просиявших».

— Контрнаступленне нашых войскаў пад Масквой закончылася да Нараджэння Хрыстова.

— У дзень святой раўнаапостальнай Ніны была прарвана блакада Ленінграда.

— У дзень памяці іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» быў вызвалены Кіеў.

— Перамоганосная танкавая бітва на Курскай дузе (пад Прохараўкай) адбылася ў дзень святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла.

— У дзень святога благавернага князя Уладзіміра быў вызвалены Брэст.

— У дзень памяці найпадобнага Серафіма Сароўскага нашы войскі падышлі да мяжы з Усходняй Прусіяй.

— У дзень святога вялікапакутніка Георгія Перамоганосца, нябеснага ахоўніка праваслаўнага воінства, 6 мая 1945 года, на Вялікдзень, кіраўнік Германіі грос-адмірал  Дэніц даў згоду на капітуляцыю Германіі.    Акт «о безоговорочной капитуляции Германии» у Дзень свайго Анёла падпісаў маршал Георгій Жукаў, які вазіў па франтах ікону Казанскай Божай Маці.

Няхай мой верш стане віншаваннем і падзякай усім ветэранам, якія жывуць побач з намі, усім салдатам Вялікай Айчыннай! Нізкі Вам паклон, дарагія, родныя нашы. Са Святам Вялікай Перамогі!

 

Радасць

Перамогі

 

Дзе трава ад крыві

спазаранку сырая,

Дзе страшэнныя дулы

разбітых гармат.

У поўны рост над акопам пярэдняга краю

Мужна ўстаў

пераможца-салдат.

Сэрца білася гулка,

адрывіста, часта.

Цішышя! Цішыня!

Можа гэта ў сне?

І сказаў пехацінец:

«Адмучылісь, баста.»

Ды заўважыў паснежнік

у акопе на дне.

Зноў паўсталі ў памяці

вёсны былыя.

Адступленне, раненне,

палон, медсанбат.

Упершыню за чатыры гады франтавыя

Не стрымаўся заплакаў салдат.

Ды змахнушы слязу,

пад апаленай грушай

Пад салют кулямётаў

і ўсмешкі сяброў

Заспяваў салаўём

пра дзяўчыну Кацюшу,

Што чакала

салдата дамоў.

Перамогі святло сагравае і сэрцы, і душы.

Подзіг Ваш, ветэраны,

нязгаснаю зоркай гарыць

І сягодня нашчадкі ўзнёсла спяваюць Кацюшу.

Мы клянемся, ніколі пра Вас не забыць.

 

З павагай, вялікай удзячнасцю і любоўю да ўсіх Наталля Сівак, в. Заполле



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *