Старшыня райвыканкама правёў «Прамую лінію»

Официально

Жыхары раёна маюць магчымасць пастаянна звяртацца  са сваімі  пытаннямі да мясцовай      улады. Так, два разы на месяц вядзе прыём грамадзян асабіста старшыня райвыканкама Іван Пятровіч Муха, адзін раз — з выездам у населены пункт раёна.

Штотыднёва праводзяць прыёмы і прамыя тэлефонныя лініі  начальнікі аддзелаў райвыканкама і служб раёна.

Звароты грамадзян знаходзяцца на кантролі раённага выканаўчага камітэта. Іх стараюцца вырашаць аператыўна. Тыя, што патрабуюць дадатковых матэрыяльных укладанняў, — па меры паступлення фінасавання.

Таму, напэўна, падчас «прамой тэлефоннай лініі», якая адбылася ў мінулую суботу са  старшынёй райвыканкама, тэлефанаванняў да яго было няшмат. Звароты тычыліся рамонту водаправода, вулічнага асвятлення на вёсцы, рамонту дома, некаторых іншых пытанняў добраўпарадкавання.

А вось жыхароў дамоў па вуліцы Чапаева ў Чэрвені каля рэстарана «Волма»  усхвалявала парушэнне спакою па вечарах, калі падлеткі  забаўляюцца піратэхнічнымі вырабамі. Страляніна пад вокнамі    не даспадобы пажылым людзям.

Іван Пятровіч даручыў адпаведным службам дакладна разабрацца ў кожнай сітуацыі і дапамагчы тым, хто звяртаўся па дапамогу. На сённяшні дзень адно з пытанняў па рамонту водаправода ўжо вырашана.

Таццяна МАРЦЬЯНАВА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *