Нарада ідэалагічнага актыву

Общество

На чарговай штомесячнай  нарадзе ідэалагічнага актыву раёна абмяркаваны наступныя надзённыя пытанні.

Прафілактыка безнадзорнасці і правапарушэнні  непаўналетніх, стан злачыннасці сярод падлеткаў. Пра гэта распавяла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Наталля Сцяжко. Яна зазначыла, што нягледзячы на шматлікія прафілактычныя мерапрыемствы, злачыннасць сярод непаўналетніх застаецца на высокім ўзроўні. Гэта і хуліганства, угоны аўтатранспартных сродкаў, з»яўленне ў грамадскіх месцах у п»яным выглядзе, а таксама ўжыванне наркатычных сродкаў. На сённяшні дзень ўжо два падлеткі з нашага раёна прайшлі лячэнне ў наркалагічным цэнтры.

У працяг тэмы пра пагрозу распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі праінфармавала урач-валеолаг Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Надзея Сяцко. У прыватнасці, яна паведаміла, што асабліва гэтая праблема тычыцца моладзі. Паказчык распаўсюджанасці захворвання пастаянна павялічваецца. Калі за 10 месяцаў  мінулага года ў рэспубліцы было выяўлена 1239 ВІЧ-нфіцыраваных, то за гэты ж перыяд  іх было ўжо 1391.  У нашым раёне за гэты год зарэгістравана 2 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, адзін з іх наркаман. А ўсяго на тэрыторыі нашага раёна пражывае тры ВІЧ-інфіцыраваных чалавека.

Аб рабоце па прафілактыцы крадзяжоў, раскрыццю злачынстваў у гэтай сферы расказаў намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню Сяргей Качановіч.

На правядзенні інфармацыйна-выхаваўчай работы ў калектыве СШ №3 і дзейнасці  раённай  арганізацыі «Белая Русь» засяродзілі ўвагу намеснік дырэктара школы Галіна Тамковіч і старшыня арганізацыі Марына Патапенка.

У сувязі з тым, што пачалася падпісная кампанія на перыядычныя выданні на наступны год, начальнік аддзела  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Гоман напомніла прысутным аб неабходнасці своечасова аформіць падпіску на асноўныя выданні рэспублікі, асаблівую ўвагу звярнуць  на раённую газету.

Затым удзельнікі нарады  наведалі Чэрвеньскі вытворча-харчовы завод, дзе намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Алег Каліта падзяліўся вопытам сваёй работы.

Людміла РАБЕЦКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *