«Ветразь» запрашае

Общество

Кастрычніцкае пасяджэнне літаратурна-паэтычнага клуба «Ветразь» пачалося з рубрыкі «Наш каляндар». Яна была прысвечана 75-годдзю з дня смерці беларускага палітычнага, грамадскага і гаспадарчага дзеяча Рамана Скірмунта. Пра жыццё і творчасць асобы вельмі падрабязна распавёў старшыня клуба Уладзмімір Дарагуж. Ён жа паказаў фотаздымкі, звязаныя з жыццём дзеяча.

Затым пачалася вечарына-партрэт, якая мела назву «Яўгенія Пфляўмбаўм і Максім Лужанін — творчы дуэт».

Пра жыццё і творчасць дзвюх асоб распавялі бібліятэкары. На мультымедыйнай устаноўцы ўдзельнікі сустрэчы праглядзелі цікавыя партрэты, гістарычныя і жанравыя выявы.

Уладзімір Георгіевіч прадэманстраваў зборнік паэзіі Яўгеніі Пфляўмбаўм «Сувой жыцця» з асабістай бібліятэкі. Потым у выкананні сяброў клуба прагучалі вершы Яўгеніі Пфляўмбаўм і Максіма Лужаніна: «Пярсцёнак», «Я не з анёльскіх вітражоў», «Вярнуся ветрам», «Я вас кахаў…» і іншыя.

Былы настаўнік роднай мовы і літаратуры Яўген Несцяровіч колькі слоў сказаў пра Лужаніна і яго дзейнасць па арганізацыі калгасаў у 30-ыя гады. Сябра клуба Уладзімір Адамовіч дапоўніў выступоўцаў інфармацыяй па тэме і выказаў свае эмоцыі і думкі аб тым, што пачуў ад удзельнікаў клуба пра творчы дуэт.

Раман СКІРМУНТ
Раман СКІРМУНТ
Максім ЛУЖАНІН
Максім ЛУЖАНІН
Яўгенія ПФЛЯЎБАЎМ
Яўгенія ПФЛЯЎБАЎМ

Святлана Ждановіч, загадчыца аддзела

абслугоўвання і інфармацыі цантральнай бібліятэкі.



1 комментарий по теме “«Ветразь» запрашае

  1. Замечательное было мероприятие. Всегда интересные темы. Мне понравилось, если будет возможность буду приходить ещё.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *