Пад хросным знакам

Безопасность Духовность

Падчас правядзення прафілактычнай акцыі “Пешаход” святар Свята-Георгіеўскай царквы Смілавічаў протаіерэй Мікалай Літвінчык па просьбе ДАІ ля пешаходнага пераходу праз шашу “Мінск-Магілёў” паблізу вёскі Кулікі прачытаў малітвы, якія дапамогуць удзельнікам дарожнага руху засцерагчыся ад спакусы парушаць правілы, і акрапіў яго святою вадой.

— Гэты ўчастак дарогі – адзін з самых аварыйнанебяспечных у раёне, — распавёў начальнік ДАІ Чэрвеньскага РАУС Аляксандр Івашкевіч. — За апошнія два месяцы тут пад коламі машын загінулі два пешаходы, яшчэ два – атрымалі раненні. На жаль, прафілактычныя меры, якія мы прымаем, заклікі да вадзіцеляў і пешаходаў быць узаемаветлівымі, не заўсёды прыносяць жаданы вынік. Спадзяюся, што рашэнне папрасіць дапамогі ў царквы, у Бога прынясе свой ​​плён, дапаможа захаваць чалавечыя жыцці, выправіць сітуацыю на дарозе і знізіць аварыйнасць.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *