«Ураджайнае» першынство барцоў-вольнікаў

Спорт

Удала выступілі на першынстве Мінскай вобласці па вольнай барацьбе ў праграме спартакіяды ДЮСШ і СДЮШАР, якое прайшло ў Смалявічах, выхаванцы Чэрвеньскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву 1998-99 гадоў нараджэння (трэнеры — Валерый Баторшын, Алена Кароль, Вячаслаў Кароль).

У агульнакамандным заліку юнакі занялі другое, дзяўчаты — трэцяе месца сярод 12 каманд. У асабістым заліку не было роўных Ягору Акулічу, Ільі Пятрову і Ксенні Патаповіч. Другімі сталі Аляксей Клімовіч і Кацярына Сівак, трэцімі — Ерамей Сямко і Карына Заранчук.

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *