Не пусцеюць школы на канікулах

Общество

225 школьнікаў раёна адпачываюць гэтымі днямі на восеньскіх канікулах у сямі аздараўленчых лагерах з дзённым знаходжаннем. Яны адкрыліся ў панядзелак у гімназіі, СШ №3 і №4 Чэрвеня, першай і другой смілавіцкіх, Новазелянькоўскай школах і Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Смілавічаў.

На аздараўленне школьнікаў са сродкаў сацыяльнага страхавання выдаткавана 38 мільёнаў рублёў (28 тысяч 150 рублёў на аднаго адпачываючага ў дзень).

Пры залічэнні ў лагеры перавага аддавалася дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных сем’яў, дзецям з аслабленым здароўем. Іх наведвальнікі забяспечаны паўнавартасным гарачым харчаваннем. Праграма знаходжання ў лагерах насычана выхаваўчымі і забаўляльнымі мерапрыемствамі, экскурсіямі, спартыўнымі спаборніцтвамі, заняткамі ў гуртках па інтарэсах. Адмысловая ўвага надаецца здароваму ладу жыцця, прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, бяспецы жыццядзейнасці вучняў.

Людміла ПАДДУБІЦКАЯ,

галоўны спецыяліст Мінскага абласнога ўпраўлення Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню па Чэрвеньскаму раёну

На здымку: цікава бавяць час у дзіцячым лагеры гімназіі

Фота Ігара АДАМОВІЧА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *