Будзе ў міліцыі свой фруктовы сад

Общество

У суботу вольныя ад нясення службы супрацоўнікі Чэрвеньскага РАУС правялі суботнік, падчас якога пасадзілі на тэрыторыі аддзела фруктовы сад.

20 саджанцаў яблынь і груш мы атрымалі ў падарунак ад ветэрана РАУС, былога старшага інспектара-дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы Юрыя Шаўко, які пасля выхаду на заслужаны адпачынак заняўся садаводствам.

Начальнік аддзела Аляксей Пратаповіч выказаў спадзяванне, што сад, які праз колькі гадоў заквітнее ў двары РАУС, стане сапраўдным падарункам цяперашняга пакалення супрацоўнікаў чэрвеньскай міліцыі будучым.

Сяргей КАЧАНОВІЧ,

намеснік начальніка Чэрвеньскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню.

Фота Сяргея БУГЛАКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *