У пераходнага кубка — новыя гаспадары

Спорт

Мінулымі выхаднымі на гарадскім стадыёне ў Чэрвені прайшоў 11-ы футбольны турнір памяці трэнера чэрвеньскага «Коласа» і зборных нашага раёна Яўгена Вараб’я.

 Удзел у іх узялі чэрвеньскія каманды «ПМК-237», «Будаўнічы ліцэй», «СДЮШАР-1», «СДЮШАР-2», «Вуліца Барыкіна», «РАУС», «МНС», а таксама клуб аматараў футбола «Смілавічы» і ФК «Плоскае» з Віцебскай вобласці.

У першы дзень прайшлі гульні ў групах. У групе «А» ўсіх сваіх сапернікаў перамог і заняў першае месца КАФ «Смілавічы». Другую пуцёўку ў фінал з двума перамогамі атрымала каманда «ПМК-237». У групе «Б» з першага месца ў фінал выйшлі футбалісты «Вуліцы Барыкіна», з другога — «СДЮШАР-1».

У нядзелю турнір прадоўжыўся паўфінальнымі матчамі. У першым з іх «Вуліца Барыкіна» ў напружаным супрацьстаянні вымусіла скласці паўнамоцтвы  дзеючых ўладальнікаў пераходнага Кубка — «ПМК-237», дзякуючы адзінаму мячу, які забіў Андрэй Крэтовіч. У другім — футбалісты «СДЮШАР-1» святкавалі перамогу над КАФ «Смілавічы» — 3:0 (галы на рахунку Яўгена Цэдрыка, Ігара Слыхоўскага і Аляксандра Ліпніцкага). Смілаўчане затым выйгралі матч за трэцяе месца ў «ПМК-237» — 4:0 (два мячы забіў Аляксандр Хасяневіч, па аднаму — Яўген Любачка і Дзмітрый Дзядзюля).

"СДЮШАР-1" - пераможца футбольнага турніру памяці Яўгена Вараб'я
«СДЮШАР-1» — пераможца футбольнага турніру памяці Яўгена Вараб’я

Фінальная сустрэча «СДЮШАР-1» — «Вуліца Барыкіна» прайшла з відавочнай перавагай прадстаўнікоў спартшколы. І калі ў першым тайме ім не ўдалося распячатаць вароты сапернікаў, то пасля перапынку трапныя ўдары Мікалая Свірыдовіча і Аляксандра Ліпніцкага прынеслі «СДЮШАР-1» перамогу ў матчы — 2:0.

Уладальнікамі пераходнага Кубка турніру сталі Васіль Давідовіч, Максім Аладка, Аляксей Ганчарык, Руслан Красоўскі, Аляксандр Ліпніцкі, Павел Лаўрык, Ігар Слыхоўскі, Алег Сушкевіч, Яўген Цэдрык і Мікалай Свірыдовіч.

Футбалісты, каманды якіх занялі першае, другое і трэцяе месцы, атрымалі медалі, а лепшы ігрок турніру — Мікалай Свірыдовіч з каманды «СДЮШАР-1» — памятны прыз.

 

Мікалай Свірыдовіч з каманды "СДЮШАР-1"  з  жонкай Яўгена Вараб'я Людміла Аляксандраўнай і яго ўнукам Станіславам, якія праводзілі ўзнагароджанне
Мікалай Свірыдовіч з каманды «СДЮШАР-1» з жонкай Яўгена Вараб’я Людміла Аляксандраўнай і яго ўнукам Станіславам, якія праводзілі ўзнагароджанне

Вынікі матчаў у групах:

Група «А». «ПМК-237» — КАФ «Смілавічы» — 0:1, «Будаўнічы ліцэй» — «РАУС» — 0:2, «ПМК-237» — «РАУС» — 2:0, «Будаўнічы ліцэй» — КАФ «Смілавічы» — 1:2, «ПМК-237» — «Будаўнічы ліцэй» — 3:0, «РАУС» — КАФ «Смілавічы» — 0:2.

Група «Б». «Вуліца Барыкіна» — «СДЮШАР-1» — 1:0, «МНС» — ФК «Плоскае» — 0:1, ФК «Плоскае» — «СДЮШАР-2» — 2:0, «Вуліца Барыкіна» — «МНС» — 4:0, «СДЮШАР-2» — «МНС» — 0:2, «Вуліца Барыкіна» — ФК «Плоскае» — 1:1, «СДЮШАР-1» — ФК «Плоскае» — 6:0, «Вуліца Барыкіна» — «СДЮШАР-2» — 5:1, «СДЮШАР-1» — «МНС» — 3:0, «СДЮШАР-1» — «СДЮШАР-2» — 3:0.

 

Турнірныя табліцы

 

Група «А»          
Каманда В Н П М А
КАФ «Смілавічы» 3 0 0 5-1 9
«ПМК-237» 2 0 1 5-1 6
«РАУС» 1 0 2 2-4 3
«Будаўнічы ліцэй» 0 0 3 1-7 0
           
Група «Б»          
Каманда                В Н П М А
«Вуліца Барыкіна» 3 1 0 11-2 10
«СДЮШАР-1» 3 0 1 12-1 9
ФК «Плоскае» 2 1 1 4-7 7
«МНС» 1 0 3 2-8 3
«СДЮШАР-2» 0 0 4 1-12 0


Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *