На гемадыяліз — у Мар’іну Горку

Здоровье

 У Мар’інагорскай раённай бальніцы адкрылася аддзяленне гемадыялізу.

Як паведамляе газета «Пухавіцкія навіны», яно разлічана не толькі на мясцовых жыхароў, але і на пацыентаў суседніх нашага і Бярэзінскага раёнаў.

Адкрыццё аддзялення стала доўгачаканай падзеяй для людзей з цяжкімі захворваннямі нырак. Дагэтуль шмат гадоў яны вымушаны былі звяртацца па медыцынскую дапамогу ў Мінскую абласную бальніцу.

Аддзяленне гемадыялізу разлічана на 12 чалавек у суткі. Усяго тут ўстаноўлена шэсць апаратаў штучнай ныркі, з дапамогай якіх ачышчаюць кроў, падключаючы да іх пацыентаў праз дзень на тры гадзіны. Адзін з апаратаў зарэзерваваны на выпадак неабходнасці аказання экстранай дапамогі.

 Ігар АДАМОВІЧ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *