«Беразіно» — «Колас» (Чэрвень) — 1:1

Спорт

момант матча «Беразіно» — «Колас»

26 ліпеня. Беразіно. Гарадскі стадыён. Сонечна. 27 градусаў. 50 гледачоў.

«Колас»: Курыловіч, Петрусевіч, Рысянкоў, Палтаржыцкі, Прохараў (Канцур, 46), Прытыка (Качановіч, 74), Шалабнёў (Ліпніцкі, 46), Суша (Чысты, 46), Палынін (Аўраменка, 79), І.Купровіч (Бурмістронак, 46), Пыжык.

Гол у «Коласа»: Палынін (8).

У гэтай сустрэчы трэнер чэрвеньцаў Сяргей Прыступа вырашыў паэксперыментаваць са стартавым саставам. Напачатку гэта прынесла станоўчы вынік: ужо на 8-й хвіліне «Колас» адкрыў лік. Трапным «стрэлам» па варотах бярэзінцаў з перадачы дэбютанта каманды Іллі Купровіча вызначыўся Станіслаў Палынін — 1:0.

Аднак потым у нашых абвастрылася старая хвароба — невыкарыстанне рэальных момантаў забіць гол. Не дапамаглі ні колькасная перавага (за сем хвілін да перапынку ігрок гасцей атрымаў чырвоную картку), ні масавыя замены ў саставе з пачатку другога тайма.

адданы балельшчык "Коласа" Юрый Хромаў прыехаў з Чэрвеня ў Беразіно на… веласіпедзе
адданы балельшчык «Коласа» Юрый Хромаў прыехаў з Чэрвеня ў Беразіно на… веласіпедзе

Незадоўга да заканчэння гульні суддзя выдаліў яшчэ аднаго бярэзінца. Але, замест таго, каб хаця б проста давесці матч да перамогі, чэрвеньцы на апошніх секундах «дапамаглі» бярэзінцам параўнаць лік. Падчас атакі гаспадароў поля мяч ад нашага футбаліста змяніў траекторыю палёту і патрапіў у вароты Аляксандра Курыловіча — 1:1.

«Колас» прадоўжыў сваю зайздросную бяспройгрышную серыю да дзевяці (!) гульняў, аднак гэта не прынесла нашым вялікай радасці. Шанцы патрапіць у чацвёрку мацнейшых каманд групы зменшыліся. Але яны яшчэ ёсць. Балазе, у апошнім туры свае матчы прайгралі «Забудова-2007» і «Вілейка».  Да чацвёртага месца — пяць ачкоў. Пры гэтым тры з іх будзе магчымасць адыграць у вочным паядынку з «Забудовай-2007».

Але пакуль у чэмпіянаце трэба настройвацца на хатнюю гульню з ФК «Барысаў». Па прычыне ўдзелу «Коласа» ў фінальным матчы Кубка вобласці, які адбудзецца заўтра, яна перанесена з сённяшняга дня на бліжэйшую сераду, 6 жніўня. Пачатак — у 18 гадзін 30 хвілін. Прыходзьце на гарадскі стадыён!

Вынікі астатніх матчаў 11-12 тура: «Забудова-2007» (Маладзечанскі раён) — «Валожын-2010» — 5:0, ФК «Барысаў» — «Беразіно» — 6:1,  «Вілія» (Вілейка) — «Крупкі-ДРБУ-164» — 4:1, «Жодзіна-2007 — «СМІаўтатранс» (Смалявічы) —   7:2; «Валожын-2010» — ФК «Барысаў» — 1:4,  «Маладзечна-ДЮСШ-4» — «Жодзіна-2007 — 0:1, «Крупкі-ДРБУ-164» — «Забудова-2007» (Маладзечанскі раён) — 5:4, «СМІаўтатранс» (Смалявічы) — «Вілія» (Вілейка) — 5:1.

Становішча  каманд  пасля  12  тураў:

Каманды

Г

В

Н

П

М

А

«Маладзечна-ДЮСШ-4»

12

9

1

2

51-11

28

ФК «Барысаў»

12

9

0

3

14-17

27

«Жодзіна-2007»

12

8

0

4

50-24

24

«Забудова-2007»

12

7

0

5

40-35

21

«СМІаўтатранс»

12

6

1

5

24-22

19

«Вілія»

12

6

0

6

32-26

18

«Колас»              

12

4

4

4

17-21

16

«Крупкі-ДРБУ-164»

12

3

0

9

18-50

9

«Беразіно»

12

2

2

8

22-42

8

«Валожын-2010»

12

1

2

9

12-59

5

 

Ігар АДАМОВІЧ. Фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *