Як купалле ў Чарнаградзі святкавалі

Общество

У беларускага народа шмат прыгожых свят і традыцый. Адно з самых любімых — Купалле. У нашай вёсцы амаль кожны год праводзілася купальскае гулянне ля мясцовага вадаёма. У гэтым годзе традыцыю парушаць не сталі, але гулянне прайшло не ноччу, а вечарам, і пачалося ў дваццаць гадзін.

Вясёлая музыка клікала людей, не давала ўседзець у хаце. Ля рэчкі сабраліся і дзеці, і моладзь, і сталыя людзі. У дзевяць гадзін вечара пачаўся канцэрт мясцовага калектыва мастацкай самадзейнасці «Скарбніца». Апладысментамі сустракалі гледачы ўсе песні: беларускія і рускія, народныя і сучасныя. Лірычныя і пранікнёныя песні ў выкананні Святланы Канаплянік і Алены Жэбіт краналі душу. Вясёлыя і жартоўныя песні Марыі Мацак і Святланы Беляковай звалі ў скокі. А вясёлыя частушкі  Святланы Беляковай выклікалі цэлы шквал апладысментаў.

Падчас канцэрту праводзіліся і конкурсы. У конкурсе «Паначка» патрэбна было дзяўчатам з запаленай свечкай прайсці, стараючыся зберагчы свой агеньчык і патушыць чужы.  Пераможца атрымала прыз. А яшчэ дзяўчаты і жанчыны плялі вянкі, мужчыны і хлопцы спаборнічалі ў заплятанні касы. І, канешне, шукалі «папараць-кветку», якая цвіце толькі ў купальскую ноч. І хаця шукаць прыйшлося доўга, бо гэта кветка не кожнаму паказваецца, усё-такі яна была знойдзена і разам з прызам уручана пераможцу. Пасля канцэртна-конкурснай праграмы пачаліся танцы, якія працягваліся да поўначы.

Наталля КРУК,

жыхарка вёскі Чарнаградзь.

Фота прадастаўлена аўтарам



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *