Факты ўроссып

Общество

Смілавіцкім валёнкам — падтрымка дзяржавы

Бюджэтную пазыку ў памеры 3 мільярды рублёў на папаўненне абаротных сродкаў атрымае бліжэйшым часам адзінае ў Беларусі і адно з нешматлікіх у СНД прадпрыемства па вытворчасці валёнак — Смілавіцкая валяльна-лямцавая фабрыка. Адпаведную пастанову прыняў урад краіны.

Як паведамляе інтэрнэт-партал TUT.BY, умовай аказання дзяржпадтрымкі з’яўляецца выкананне фабрыкай у 2014 годзе даведзеных ва ўстаноўленым парадку паказчыкаў па тэмпах росту прадукцыйнасці працы і рэнтабельнасці продажу.

У мінулым годзе на фабрыцы ад рэалізаванай прадукцыі атрымалі больш за 19 мільярдаў рублёў выручкі. Чысты прыбытак склаў 957 мільёнаў рублёў.

Вытворчыя магутнасці прадпрыемства дазваляюць вырабляць да 250 тысяч пар валёнак у год. Патрэба ў сыравіне,  асноўнымі пастаўшчыкамі якой з’яўляюцца Туркменістан, Узбекістан і Таджыкістан — 500 тон.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *