Пытанне дэлегату: « З якімі думкамі вы едзеце на IV Усебеларускі народны сход?»

Местная власть

Іван Пятровіч МУХА, старшыня Чэрвеньскага раённага выканаўчага камітэта:

— З думкамі добрымі  і прыўзнятым настроем. Нягледзячы на тое, што апошнія гады для раёна  былі складанымі з-за  ўздзеяння эканамічнага крызісу, усё ж Чэрвеньшчына захавала свой народна-гаспадарчы комплекс, працоўныя  месцы, калектывы і сацыяльную стабільнасць.  Гэта садзейнічала таму, што па выніках года і пяцігодкі ў цэлым выкананы сем з дзесяці важнейшых параметраў, прадугледжаных Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2006-2010 гады. Шмат зроблена ў розных сферах дзейнасці, добраўпарадкоўваюцца  вуліцы Чэрвеня і вёсак, будуюцца прыгожыя аграгарадкі, раён папаўняецца маладымі кадрамі, якім ствараюцца належныя ўмовы для жыцця.

На наступную пяцігодку перад нашымі працаўнікамі пастаўлены яшчэ больш напружаныя задачы. 2011  год аб»яўлены годам эфектыўнай працы.  І менавіта ад таго, наколькі ў кожным працоўным калектыве будуць распрацаваны меры для эфектыўнага механізма гаспадарання, актыўна будзе праводзіцца  тэхнічная перааснашчанасць гаспадарак пад канкурэнтназдольную вытворчасць, а дзяржаўныя датацыі на развіццё аграпрамысловага комплексу будуць прыносіць адпаведную аддачу, напрамую залежыць развіццё сацыяльнай сферы, рост заработнай платы і дабрабыт вяскоўцаў. Дарэчы, на павышэнне  якасці  іх жыцця асаблівую ўвагу сканцэнтроўвалі выступаючыя на нядаўна адбыўшымся сходзе дэлегатаў чацвёртага Усенароднага сходу ад  Мінскай вобласці. 

У панядзелак і аўторак наша дэлегацыя ад Чэрвеньшчыны  ў складзе  8 чалавек будзе прымаць удзел у IV Усебеларускім народным  сходзе. Усе прадстаўнікі — людзі адказныя і  дастойныя. Яны змогуць граматна і даступна данесці да працоўных  калектываў задачы, якія будуць  пастаўлены перад краінай на наступную пяцігодку.

… А яшчэ —   прыўзняты настрой надае выпаўшы снег. Ён нібы падводзіць рысу ўсяму зробленаму і  настройвае на наступныя Калядныя  і Навагоднія святы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *