Пачалася касавіца

Аграрный сектор

Паводле звестак райсельгасхарчу, на раніцу ўчарашняга дня, у дванаццаці з чатырнаццаці гаспадарак Чэрвеньшчыны пачалі касьбу траў першага ўкосу.

Па раёну гэты від работ выкананы на 807 гектарах, што складае 8 працэнтаў ад неабходнага. Па тэмпах касавіцы наперадзе сельгасфіліял «Новыя Зелянькі» ААТ «ГМЗ №1», дзе травы скасілі на 34 працэнтах адведзеных пад іх палеткаў.

У чэрвеньскім райаграсервісе пачалі нарыхтоўку сена і сенажу, у ААТ «Лядзенскі» і «Валевачы» — сена. У сельгасфіліяле «Аграбокс» СП «Унібокс» і эксперыментальнай базе «Натальеўск» закладваюць сянаж, у сельгасфіліяле «Новыя Зелянькі» ААТ «ГМЗ №1» — сілас.

І.УЛАДЗІМІРАЎ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *