Прэзідэнт Беларусі адзначыў высокі ўзровень арганізацыі саміту АБСЕ ў Астане

Официально

Аб гэтым ён заявіў 1 снежня, сустракаючыся з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым.

«Нідзе ніхто не топчацца, ніякіх затораў, усё прадумана, ніякіх анархістаў, антыглабалістаў. Ніхто не перашкаджае працаваць», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, пытанне правядзення саміту ўжо даўно наспела, каб высветліць, «ёсць або няма арганізацыі».

«Сабралі людзей — гэта вялікая справа», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы. Звяртаючыся да Нурсултана Назарбаева, ён таксама выказаў задавальненне ўзроўнем развіцця адносін паміж Беларуссю і Казахстанам.

У сваю чаргу Прэзідэнт Казахстана сказаў: «У нас вельмі добрыя даверныя адносіны як у палітыцы, так і ў эканоміцы». Паводле яго слоў, усе ранейшыя дамоўленасці актыўна рэалізуюцца.

БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *