Базавая велічыня ў беларусі з 1 красавіка складзе br150 тыс.

Официально

Цяпер яе памер Br130 тыс.  Базавая велічыня прымяняецца для вылічэння многіх паказчыкаў і нарматываў у сферы працоўных праваадносін, вызначае памер штрафаў і пошлін.

 

ТАРЫФНАЯ СТАЎКА ПЕРШАГА РАЗРАДУ ПАВЫСІЦЦА З 1 КРАСАВІКА І З 1 МАЯ

 Такое рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 25 сакавіка 2014 года нумар 256. Для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, тарыфная стаўка першага разраду з 1 красавіка 2014 года ўстаноўлена ў памеры Br262 тыс., з 1 мая — Br275 тыс. Гэта дасць магчымасць павялічыць заработную плату работнікаў бюджэтнай сферы, стыпендыі і іншыя выплаты, памеры якіх залежаць ад памеру тарыфнай стаўкі першага разраду.

 

УЗРАСЛА НАМІНАЛЬНАЯ СЯРЭДНЯЯ ЗАРПЛАТА

Паводле аператыўных статыстычных даных, намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў у лютым гэтага года склала Br5 млн 389,2 тыс. і павялічылася ў параўнанні са студзенем бягучага года на 1,3 працэнта. Рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-лютым 2014 года ў параўнанні са студзенем-лютым 2013 года павялічылася на 4,4 працэнта, у лютым у параўнанні са студзенем 2014 года зменшылася на 0,7 працэнта.

 

У БЕЛАРУСІ РЭАЛЬНЫ ПАМЕР ПЕНСІЙ ЗА ЛЮТЫ ПАВЯЛІЧЫЎСЯ НА 3,2 ПРАЦЭНТА

Сярэдні памер пенсій па ўзросце склаў у лютым гэтага года Br2 млн 407,4 тыс., па інваліднасці — Br2 млн 118 тыс., па прычыне страты карміцеля —  Br1 млн 533,8 тыс., сацыяльных пенсій — Br1 млн 40,6 тыс. У органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў лютым гэтага года на ўліку стаяла 2 млн 536 тыс. пенсіянераў.

 

УЗРОСТАВЫ ПАРОГ ДЛЯ ПЕНСІЙНЫХ БОНУСАЎ

НЕ БУДЗЕ ЗМЕНЕНЫ

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення пенсійнага забеспячэння Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Ларыса Яшкова. З 1 студзеня 2012 года для непрацуючых пенсіянераў, якія знаходзяцца на ўліку ў органах па працы, занятасці і сацабароне, ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў устаноўлена штомесячная мэтавая даплата да пенсіі. Яна выплачваецца ў памеры 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — непрацуючым людзям ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў, 100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце — людзям ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым.

                                                                                                              БелТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *