Пачалося датэрміновае галасаванне

Общество

18 сакавіка пачалося датэрміновае галасаванне па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. Яно працягнецца да 22 сакавіка ўключна.

У Чэрвені і Чэрвеньскім раёне створана 31 выбарчая акруга, зарэгістраваны 39 кандыдатаў у дэпутаты. Выбарчыя ўчасткі працуюць з 10:00 да 14:00 і з 16:00 да 19:00. Галасаванне па месцы знаходжання грамадзяніна Выбарчы кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжвае толькі ў дзень выбараў. Для ўдзелу ў галасаванні выбаршчыку неабходна мець пры сабе пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць аб асобе, вызначаны пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі.

У бюлетэні кандыдаты запісаны ў алфавітным парадку. Пры галасаванні выбаршчык ставiць любы знак у пустым квадраце, размешчаным насупраць прозвішча таго кандыдата, за якога ён галасуе. Калі выбаршчык галасуе супраць усіх кандыдатаў, ён ставіць любы знак у пустым квадраце насупраць запіса «Супраць усіх кандыдатаў».

Калi ў бюлетэнь унесена прозвiшча толькi аднаго кандыдата, то выбаршчык пры галасаванні за кандыдата ставiць любы знак у квадраце пад словам «за», а пры галасаванні супраць кандыдата — любы знак у квадраце пад словам «супраць».

Пры неабходнасці выбаршчык мае права звярнуцца да ўчастковай камісіі з просьбай выдаць яму новы бюлетэнь узамен сапсаванага.

Выбаршчыкі галасуюць па месцы рэгістрацыі — пастаяннай ці часовай. Калі грамадзянін часова пражывае ў Чэрвені ці Чэрвеньскім раёне, для ўдзелу ў галаванні ён павінен прадставіць адпаведны дакумент, які выдаюць выканаўчыя камітэты.

Віталь Труш,

старшыня раённай выбарчай камісіі па

выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў

дэпутатаў дваццаць сёмага склікання

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *