Захапляльна-кранальным, узнёсла-хвалюючым атрымаўся канцэрт…

Общество

Адбыўся ён напрыканцы лютага ў нашым сельскім Доме культуры. Ужо само афармленне сцэны (сцягі, мультымедыйная ўстаноўка) сведчыла аб сур’ёзнасці мерапрыемства. Зала была перапоўнена людзьмі розных узростаў!

У гэты дзень да нас прыехалі незвычайныя госці: заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па баявых адзінаборствах Яўген Дабратворскі, аўтар-выканаўца, сябра культурнага цэнтра «Патрыёт» Расіі Андрэй Барада (абодва — у ваеннай форме), трохразовая чэмпіёнка свету па баявых адзінаборствах Дар’я Машара — ужо са сваімі вучнямі. Дар’я і яе выхаванцы — сябры спартыўнага клуба «Светогоръ» (кіраўнік — Яўген Дабратворскі), які створаны пры СШ №4 г.Чэрвеня. Дарэчы, нашы мясцовыя школьнікі ўжо ведаюць пра гэты клуб і таксама займаюцца там. Сярод іх — Мікіта Цітавец, Аляксандр Несцяровіч, Даніла Гуськоў.

Як мы даведаліся, Яўген Дабратворскі і Андрэй Барада прайшлі шляхамі жахлівай афганскай вайны, зведалі нягоды ваенных дзеянняў, спазналі кошт сапраўднага мужчынскага сяброўства. Яны абодва ваявалі ў складзе добра вядомай 9-й роты, таму на пачатку сустрэчы быў паказаны дакументальны фільм «Праўда аб 9-й роце 345-га асобага паветрана-дэсантнага палка, які базіраваўся ў г.Баграм Афганістана». Без слёз гэта немагчыма было глядзець…

Пасля распачалося выступленне Андрэя Барады. У яго рэпертуары — песні, прысвечаныя памяці загінуўшых сяброў, тым сумным падзеям. Між іншым, ён выконваў пад гітару не толькі запланаванае. Была яшчэ імправізацыя: дзіцячыя песні для самых юных гледачоў. Андрэй Барада ездзіць са сваімі сябрамі па гарадах Расіі, выступае перад рознай аўдыторыяй. Уся яго дзейнасць накіравана на ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі.

Выступленне Андрэя Барады, выкананне ім песень чаргавалася з выступленнем Яўгена Дабратворскага, а таксама Дар’і Машары і яе вучняў, якія паказвалі (наколькі гэта дазваляла рабіць сцэна) элементы баявых адзінаборстваў — з кінжалам, веерамі, нажом на ланцугу. Захапляльна!

Абыякавых у зале не было. Андрэй Барада спускаўся да гледачоў, даваў мікрафон… Падпявалі ўсе! І было такое адчуванне, што мы даўно ведаем адзін аднаго, што ўсе мы — адна сям’я…

Закончыўся вечар выступленнем Яўгена Дабратворскага, асноўная думка якога — заклік моладзі да здаровага ладу жыцця, да заняткаў спортам, да неабходнасці службы ў войску, да сумленнага жыцця. І што трэба рабіць усё магчымае, каб квітнела наша Беларусь.

Гасцям напрыканцы сустрэчы дырэктар Раваніцкага сельскага Дома культуры Рыгор Ладуцька ўручыў кветкі, а юным спартсменам — салодкія прызы. Мастацкі кіраўнік СДК Тамара Ладуцька падзякавала гасцям, а потым так кранальна, з незвычайным душэўным хваляваннем прачытала верш «Мужчынам прысвячаецца».

… Быў позні вечар, калі скончыўся канцэрт. Нашых гасцей адразу ж чакала далёкая дарога на Маскву. Няхай жа ўсё ладзіцца ў іх, у сем’ях. І шчаслівага нам усім жыцця пад мірным небам!

Тамара ІГНАТОВІЧ, жыхарка в.Раванічы

Фота Тамары ЛАДУЦЬКА



15 комментариев по теме “Захапляльна-кранальным, узнёсла-хвалюючым атрымаўся канцэрт…

  1. Здорово! Побольше бы таких концертов!) спасибо организаторам, Добротворскому Евгению Героиевичу!

  2. Спасибо всем зрителям и организаторам данного мероприятия за тёплый приём. Всегда приятно выступать перед благодарной и радушной публикой,делиться своим мастерством,получая взамен положительные эмоции.
    Давайте будем добрее и терпимее друг к другу! Так легко подарить улыбку ближнему и сделать мир лучше))

  3. просто замечательный концерт)осталось море впечатлений….все зрители были под впечатлением….этот концерт останется надолго в нашей памяти….спасибо Евгению Георгиевичу за проделанную работу)
    Андрей Борода-лучший!!!)))

  4. Огромное спасибо Андрею за прекрасные песни. Спасибо Дарье и её ученикам за подаренный праздник и конечно организатору Евгению Георгиевичу.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *