«Еву» Суціна пакажуць у Мінску

Общество

Карціну «Ева», якую у 1928 годзе стварыў ураджэнец Смілавічаў, сусветна вядомы мастак Хаім Суцін, можна будзе пабачыць на выставе «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі», якая пройдзе ў Нацыянальным мастацкім музеі з 27 сакавіка да 10 ліпеня.

Гэты яго адзін з найбольш рэалістычных партрэтных твораў набыў летась на аўкцыёне за 1 мільён 800 тысяч долараў  «Белгазпрамбанк». Першая карціна Суціна — «Вялікія лугі ў Шартры», якую таксама набыў «Белгазпрамбанк», з’явілася ў Беларусі ў 2012 годзе. Да гэтага на гістарычнай радзіме мастака не было ніводнага яго палатна.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *