Міхаіл Рымінскі

Общество

У  ХVІІІ стагоддзі пры каралеўскім двары і ў маёнтках буйных магнатаў  існавалі аматарскія і  прафесійныя тэатры. Працаваў у той час у Гродна і тэатр Антонія Тызенгаўза,  у  трупе якога быў  ураджэнец Ігумена Міхаіл Рымінскі.  Ён выступаў  у галоўных партыях, вучыў танцу балерыну П.Грабскую і спявачку Т.Марчынскую.

Па дайшоўшых да  нас звестках, танцоры тэатра Антонія Тызенгаўза выступілі больш чым у сотні балетных праграм  і заслужылі ўсеагульнае прызнанне.

У 1785 – 1794 гадах  Міхаіл Рымінскі стаў першым танцоўшчыкам польскага балета, выступаў на каралеўскіх сцэнах як драматычны акцёр і спявак.

Каралеўскі ансамбль перастаў існаваць ў 1795 годзе. Далейшы лёс Міхаіла Рымінскага невядомы.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *