УЗНАГАРОДЗІЛІ ПАХВАЛЬНЫЙ ГРАМАТАЙ

Официально

За актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта «Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой» Чэрвеньскі раённы выканаўчы камітэт узнагароджаны пахвальнай граматай.

Ад імя упаўнаважанага па справах рэлігіі  і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Леаніда Гулякі яе ўручыў начальнік галоўнага ўпраўлення  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінаблвыканкама Руслан Трухан. Заслужаную ўзнагароду і віншаванне прымала падчас прайшоўшай на гэтым тыдні ў Жодзіна калегіі  галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Чэрвеньскага райвыканкама Алена Гоман.

Людміла РАБЕЦКАЯ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *