БОЛЬШ ПАЛОВЫ КАНДЫДАТАЎ — ДЭПУТАТЫ ДЗЕЮЧАГА СКЛІКАННЯ

Общество

Як паведаміла «Раённаму весніку» начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Наталля Дмухоўская, у раёне зарэгістравана кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 27 склікання 146 чалавек. У тым ліку 2 кандыдаты на адну акругу ў Мінскі абласны Савет дэпутатаў, 39 — на 31 акругу ў раённы Савет дэпутатаў, 11 — на 11 акруг у Смілавіцкі пасялковы Савет дэпутатаў, 94 кандыдаты на 88 акруг у сельскія Саветы дэпутатаў.

58 з зарэгістраваных у раёне кандыдатаў у дэпутаты вылучылі грамадзяне шляхам збору подпісаў, 110 — працоўныя калектывы, 2 — палітычныя партыі. А менавіта — Камуністычная партыя Беларусі.

Сярод вылучаных кандыдатаў — 77 дэпутатаў дзеючага склікання, 68 жанчын, 11 маладых людзей ва ўзросце да 30 гадоў.

33 прэтэндэнты на дэпутацкі мандат прадстаўляюць сферы адукацыі, культуры, навукі, аховы здароўя, 30 — сельскую гаспадарку, 25 — дзяржаўныя органы, 31 — іншыя сферы дзейнасці. У ліку вылучаных — 3 пенсіянеры.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *