У ПОЛЕ — З ПРОЙДЗЕНЫМ ТЭХАГЛЯДАМ

Аграрный сектор

У гаспадарках раёна пачаўся дзяржаўны тэхнічны агляд машынна-трактарнага парку.

Як распавёў «Раённаму весніку» начальнік Чэрвеньскай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Мікалай Насечанка, сельгаспрадпрыемствы павінны прайсці яго менавіта да пачатку веснавых палявых работ, каб трактары выйшлі на палеткі спраўнымі.

Першымі гаспадаркамі, дзе праведзены тэхагляд, сталі сельгасфіліялы «Аграбокс» СП «Унібокс», «Новыя Зелянькі» ААТ «ГМЗ №1» і СГК «Велікаполле» КУП «Мінсктранс». Паводле слоў Мікалая Насечанкі, тут якасна падрыхтавалі тэхніку. У прыватнасці, усе трактары маюць належны знешні выгляд, укамплектаваны сродкамі пажаратушэння і медыцынскімі аптэчкамі, застрахаваныя, праведзена іх тэхнічнае абслугоўванне. Трактарысты прайшлі медыцынскі агляд.

Як вынік, 80-85 працэнтаў тэхнікі ў названых гаспадарках прайшло тэхагляд з першага разу.

На здымку: начальнік Чэрвеньскай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду Мікалай Насечанка праводзіць тэхагляд у СГК «Велікаполле» КУП «Мінсктранс».

І.УЛАДЗІМІРАЎ. Фота аўтара

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *