АНДРЭЙ ЛАЎРЫК УЗНАЧАЛІЎ «ПАРТЫЗАН»

Спорт

Былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі, ураджэнец Чэрвеня Андрэй Лаўрык стаў новым галоўным трэнерам ФК «Партызан-Мінск», які выступае ў другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Наш зямляк правёў 37 матчаў у саставе зборнай Беларусі, быў чэмпіёнам краіны ў саставе мінскага «Дынама», разам з маскоўскім «Лакаматывам» тройчы станавіўся сярэбраным прызёрам чэмпіянату і двойчы — уладальнікам Кубка Расіі. У саставе каманды «Актабэ» двойчы выйграваў чэмпіянат Казахстана, адзін раз — Кубак гэтай краіны.

У 1997 годзе быў названы лепшым футбалістам Беларусі. У якасці трэнера Лаўрык працаваў асістэнтам Сяргея Гурэнкі ў жодзінскім «Тарпеда -БелАЗ», мае трэнерскую катэгорыю «В».

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *