ЯЎГЕН ЯБЛОНСКІ ДЭБЮТАВАЎ У «АСНОВЕ» БАТЭ

Спорт

Былы выхаванец Чэрвеньскай СДЮШАР Яўген Яблонскі выйшаў на поле ў асноўным саставе барысаўскага БАТЭ на 71-й хвіліне таварыскага матча з санкт-пецярбургскім «Зенітам». Расіяне былі сапернікамі «жоўта-сініх» у першым спарынгу на другім перадсезонным зборы ў Турцыі. Сустрэча скончылася ўнічыю — 0:0.

У другім турэцкім спарынгу БАТЭ, з кішынёўскай «Дачыяй», Яўген выйшаў на замену на 64-й хвіліне, пры ліку 1:0 на карысць малдаўскіх футбалістаў і зрабіў галявы пас на Віталя Радыёнава, які трапным ударам з-за межаў штрафной пляцоўкі ўстанавіў канчатковы вынік сустрэчы — 1:1.

Летась наш зямляк выступаў за дубліруючы састаў БАТЭ. У турніры дублёраў ён правёў 27 матчаў і забіў 10 галоў, з іх 5 — з пенальці. Упершыню Яўген Яблонскі трапіў у заяўку «асновы» 1 снежня мінулага года на хатні матч чэмпіянату Беларусі з «Гомелем». Але тады ён застаўся на лаве запасных.

Дарэчы, па вяртанні з Турцыі Яўген Яблонскі накіруецца ў стан маладзёжнай зборнай Беларусі. Ён трапіў у спіс 19 футбалістаў, якіх трэнер каманды Ігар Кавалевіч выклікаў на адборачны матч чэмпіянату Еўропы-2015 (U-21) са зборнай Францыі. Гэтая сустрэча адбудзецца  4 сакавіка ў французскім Ле-Мане.

 

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *