ВЕРАНІКА МАСТОЎСКАЯ РЫХТУЕЦЦА ДА ПЕРШЫНСТВА ЕЎРОПЫ

Спорт

У алімпійскім спартыўным комплексе «Стайкі» пад Мінскам прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 1997-98 гадоў нараджэння.

Сярод тых, хто ўзышоў на п’едэстал гонару, два выхаванцы Чэрвеньскай СДЮШАР. Першае месца ў вагавой катэгорыі 70 кілаграмаў заняла Вераніка Мастоўская. У вазе 54 кілаграмы трэцім стаў Ягор Акуліч. Гэтыя спаборніцтвы былі адным з этапаў адбору барцоў на першынство Еўропы, чэмпіянат свету і юнацкія Алімпійскія гульні.

Крыху раней Вераніка Мастоўская заваявала сярэбраны медаль на Кубку РБ сярод дарослых у Пінску. Зараз яна рыхтуецца да першынства Еўропы сярод кадэтаў, якое пройдзе ў маі гэтага года ў Балгарыі. У бліжэйшых планах спартсменкі — выступленні на міжнародных турнірах у Польшчы, Літве і Беларусі.

Ігар АДАМОВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *