АПАВЯДАННЕ ЛЕАНІДА ШОФМАНА НАДРУКАВАЎ ЧАСОПІС «НЁМАН»

Общество

У №12 літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса «Нёман» за 2013 год надрукавана апавяданне жыхара вёскі Натальеўск, доктара сельскагаспадарчых навук Леаніда Шофмана «Крумкач чакаў».

Гэта — шчымлівая гісторыя трагічнага кахання, якая прымушае задумацца над сэнсам жыцця, яго ўяўнымі і сапраўднымі каштоўнасцямі.

Як паведамілі ў цэнтральнай раённай бібліятэцы, твор нашага земляка выклікаў вялікую цікавасць. У першыя дні пасля атрымання часопіса, каб прачытаць апавяданне «Крумкач чакаў», трэба было займаць чаргу.

Раней Леанід Шофман выдаў аўтабіяграфічную аповесць «Старонкі жыцця».

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *