На працягу двух апошніх тыдняў студзеня ў Чэрвеньскім будаўнічым ліцэі праводзіўся конкурс плакатаў, прысвечаных Году гасціннасці.
Яго пераможцам стала група №2 (будучыя сталяры-цесляры, 1 курс) пад кіраўніцтвам куратара Ірыны Ніціеўскай.
Як паведамляе інтэрнэт-сайт навучальнай установы, конкурсныя работы ўпрыгожаць інтэр’ер вестыбюля і бібліятэкі ліцэя.