З ЧЭРВЕНЯ — НА АЛІМПІЯДУ Ў СОЧЫ

Спорт

Вадзіцель Чэрвеньскага аўтапарка №20 Сяргей КАЛТОВІЧ возьме ўдзел ў Сочынскай зімовай алімпіядзе. Зараз Сяргей ужо знаходзіцца ў Сочы. Ён праходзіць практыку падчас пробных рэйсаў, а калі пачнуцца непасрэдна гульні, будзе вазіць удзельнікаў ці гасцей па адным са шматлікіх маршрутаў. Гонар працаваць на Алімпіядзе выпаў Сяргею недарэмна. Ён прайшоў сур»ёзны адбор, які праводзілі ў «Мінаблаўтатрансе». Кандыдат для працы на Алімпіядзе павінен адпавядаць вельмі многім патрабаванням: не прыцягвацца да адміністрацыйнай адказнасці, не знаходзіцца на ўліку ў медустанове, быць вопытным, дысцыплінаваным і адказным, высокакваліфікаваным спецыялістам. С.Калтовіча неаднаразова ўзнагароджвалі Ганаровымі граматамі аўтапарка і «Мінаблаўтатранса», каштоўнымі падарункамі. Ёсць і нагрудны Знак 1-й ступені «За працу без аварый».

Наталля КАРАЛЬКЕВІЧ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *