Гістарычны каляндар Чэрвеньшчыны

Общество

Люты 1499 года — першае непасрэднае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах двух паселішчаў Чэрвеньшчыны — Горак і Задобрыч. Апошняе выступае ў скажонай форме «Задобрычы».

 

17 лютага 1837 года ў вёсцы Ляды Смілавіцкай воласці былога Ігуменскага павету Мінскай губерніі ў сям’і збяднелага двараніна нарадзіўся заолаг і падарожнік Канстанцін Міхайлавіч Ельскі.

 

15 лютага 1910 года былі адчынены аднакласныя народныя вучылішчы ў вёсках Дубаўручча, Слабада Раваніцкая Белічанскай воласці і ў вёсцы Ганута Хутарскай воласці.

 

2 лютага 1914 года ў г.Ігумені нарадзілася беларуска-савецкі музыказнавец, педагог Сіма Герасімаўна Нісневіч.

 

Люты 1917 года. Абрана новая гарадская дума, у якой большасць складалі меншавікі.

 

Люты — снежань 1918 года. Акупацыя Ігуменшчыны войскамі кайзераўскай Германіі.

 

Люты 1920 года. У вёсцы Дукора Ігуменскага  павету супраць польскіх інтэрвентаў дзейнічаў партызанскі атрад  пад камандаваннем А.А. Блажко.

 

26 лютага 1927 года ў в.Куцень Чэрвеньскага раёна ў сялянскай сям’і нарадзіўся літаратурны і тэатральны крытык, публіцыст, кінадраматург, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Данілавіч Колас.

 

Люты 1934 года. Арганізавалася Чэрвеньская МТС.

 

20 лютага 1936 года ў г.Чэрвені нарадзіўся беларускі кампазітар, Заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Кім Дзмітрыевіч Цесакоў.

 

Люты 1942 года. Быў арганізаваны партызанскі атрад «Разгром» у Чэрвеньскім і Смілавіцкім раёнах з групы партыйна-савецкіх работнікаў і ваеннаслужачых, што не выйшлі з варожага тылу.

 

13 лютага 1945 года адбылася першая пасляваенная сесія Дамавіцкага сельскага Савета.

 

28 лютага 1949 года ў г.п.Смілавічы Чэрвеньскага раёна нарадзіўся беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук Ібрагім Барысавіч Канапацкі.

(Па матэрыялах Чэрвеньскага раённага краязнаўчага музея)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *