Гістарычныя асобы: Сіма Герасімаўна Нісневіч

Люди и судьбы

2 лютага 1914 года ў г.Ігумені нарадзілася беларуска-савецкі  музыказнавец, педагог Сіма Герасімаўна Нісневіч.

Закончыла БДУ (1936), Беларускую кансерваторыю (1941, клас В.Залатарова). З 1944 па 1983 год працавала выкладчыкам у кансерваторыі. Даследавала гісторыю беларускай прафесійнай музыкі, яе сувязі з нацыянальным фальклорам.

Складальнік “Хрэстаматыі” па беларускай музычнай літаратуры (т.1, 1959, т.2, 1961 г.). Аўтар і сааўтар падручнікаў “Беларуская музычная літаратура”, “Гісторыя беларускай музыкі”, навучальнага дапаможніка “Хрэстаматыя па гісторыі беларускай музыкі”. Складальнік уступнай часткі і аўтар шматлікіх уступных артыкулаў да зборнікаў “Жартоўныя песні”, “Песні пра каханне” ў шматтомнай серыі “Беларуская народная творчасць”.

Памерла 5 сакавіка 1985 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *